15 лiстапада 2024, Пятніца, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі выяўлены першы выпадак свінога грыпу

19

Захварэлым на вірус грыпу А/Н1N1 з’яўляеца грамадзянін КНР, які прыехаў 10 жніўня з Пекіна.

Пра гэта БелТА паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Выяўленыя людзі, з якімі кантактаваў захварэлы. Па выніках медыцынскага агляду і лабараторнага абследавання зроблена заключэнне, што ўсе яны здаровыя.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі заяўляе, што цалкам кантралюе эпідэміялагічную сітуацыю ў краіне.

На сённяшні дзень ў еўрапейскіх краінах зафіксаваныя дзесяткі тысячаў выпадкаў захворвання на свіны грып. Так, напрыклад, у Вялікабрытаніі захварэлі 12 тыс. 903 чалавекі, Нямеччыне — 12 тыс. 493. У краінах, якія мяжуюць з Беларуссю, назіраецца наступная сітуацыя: у Расеі — 180 захварэлых, Польшчы — 150, Літве — 40.

Нагадаем, што на мінулым тыдні галоўны санітарны лекар Расеі Генадзь Анішчанка выказаў сумнеў адносна адсутнасці выпадкаў захворвання на грып А/H1N1 у Беларусі.

«Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы і не мець ні воднага выпадку захворвання проста не можа», - сказаў Генадзь Анішчанка.

Да гэтага з афіцыйных крыніц з'яўлялася інфармацыя пра некалькі фактаў падазрэння на заражэнне свіным грыпам у Беларусі.

2 жніўня ў Гомелі з падазрэннем на свіны грып быў шпіталяваны хлопчык. У складзе дзіцячай групы ён вяртаўся з адпачынку ў Італіі.

Адразу з аэрапорта дзіцё было ізалявана з-за высокай тэмпературы. Хлопчыка неадкладна абследавалі, аднак вірус грыпу А/H1N1 у яго не выявілі.

Гэтак жа ў пачатку жніўня грамадзяніна ЗША адразу з памежнага пункта «Брузгі» даставілі ў інфекцыйную лякарню Гародні з падазрэннем на вірус грыпу А/H1N1.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках