15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Імпартазамяшчэнне: У Беларусі сталі вырошчваць чырвона-зялёныя ананасы (Відэа)

50

Тэлеканал СТВ паведаміў, што ў Гарадзенскай вобласці без асаблівых праблемаў вырошчваюць бананы і ананасы.

У цяпліцах Лідскага ЖКГ эксперымент па вырошчванні трапічных раслінаў распачалі некалькі гадоў таму. Цяпер пажынаюць першы плён. «Трапічныя расліны па смакавых якасцях нічым не горш за заморскія, ды і асаблівых умоваў для іх не патрабуецца. Растуць як мясцовыя таматы і агуркі», -- рапартуе тэлеканал. Толькі на відэа відаць, што ананасы чамусьці не жоўтыя, а чырвона-зялёныя.

Вырошчваюць трапічную садавіну ў цяпліцы лідскія камунальшчыкі пачалі некалькі гадоў таму. Спачатку толькі запэўнівалі, што ў Беларусі гэта магчыма, а на градках праводзілі ўвесь вольны час. «Вынікі ж перасягнулі ўсе чаканні. Сёння ў цяпліцах некалькі дзесяткаў трапічных раслінаў. Кава, цытрыны, кавуны, бананы, ананасы і нават рэдкая цяленція. Выгада ад вырашчанай экзотыкі відавочная. Паводле словаў працаўнікоў ЖКГ, у рэспубліканскую праграму імпартазамяшчэння іх ужо можна ўключаць», - рэзюмуе СТВ.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках