15 лiстапада 2024, Пятніца, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Непрызнаная Паўднёвая Асеція хоча ў неіснуючую «саюзную дзяржаву»

10

Паўднёвая Асеція будзе дамагацца ўваходжання ў склад «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі.

Пра гэта 21 жніўня ў Маскве заявіў журналістам кіраўнік непрызнанай рэспублікі Эдуард Какойты.

У прыватнасці, адказваючы на пытанне аб перспектывах далучэння Паўднёвай Асеціі да «саюзнай дзяржавы», Какойты сказаў: «Мы з вялікім задавальненнем будзем дамагацца гэтага».

Ён таксама не выключыў, што Беларусь у хуткім часе прызнае незалежнасць Паўднёвай Асеціі.

«Апроч Беларусі сёння шэраг дзяржаў разглядаюць пытанне прызнання Паўднёвай Асеціі і Абхазіі», — сказаў Какойты.

Нагадаем, Расея прызнала незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі ў канцы жніўня 2008 года. Апроч Расеі незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі прызнала толькі Нікарагуа. Грузія ў адказ на гэта разарвала дыпламатычныя адносіны з Расеяй і абвесціла Абхазію і Паўднёвую Асецію акупаванымі тэрыторыямі.

Звароты Абхазіі і Паўднёвай Асеціі з просьбаю прызнаць іх незалежнасць паступілі ў беларускі «парламент» у канцы 2008 года. У дадзены момант парламенцкія камісіі іх вывучаюць.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках