28 снежня 2024, Субота, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка таемна ад Мядзведзева пісаў лісты расейскім губернатарам?

9

У лістах беларускі кіраўнік па-свойму інтэрпрэтаваў прычыны расейска-беларускага канфлікту.

Пра сустрэчу з Дзмітрыем Мядзведзевым у Сочы паведаміў сам Лукашэнка: «Мы абмяркуем увесь спектр складаных пытанняў — тых, якія да гэтага часу не вырашаюцца». У пятніцу беларускі кіраўнік быў у Сочы. Перамовы пройдуць у другой палове тыдня, пацвердзіў памочнік расейскага прэзідэнта Сяргей Прыходзька: да 27 жніўня Мядзведзеў будзе з візітам у Манголіі. Лукашэнка пакуль проста адпачне — да канца жніўня ён у адпачынку, сказаў «Ведамасцям» чалавек, блізкі да адміністрацыі беларускага кіраўніка.

Запрашэнне сустрэцца ў Сочы Лукашэнка атрымаў 1 жніўня ў Кыргызтане на нефармальным саміце Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). Паводле звестак беларускай крыніцы, у сярэдзіне мінулага тыдня Мядзведзеў паўтарыў запрашэнне па тэлефоне.

У пачатку чэрвеня Расспажыўнагляд увёў забарону на пастаўкі ў Расею беларускай малочнай прадукцыі. Менск у адказ увёў на мяжы ўзмоцнены мытны кантроль. Лукашэнка ігнараваў саміт АДКБ у Маскве 14 чэрвеня, а прынятыя на ім рашэнні абвесціў нелегітымнымі. Затым бакі пагадзіліся, што праблемы носяць тэхнічны характар: беларускае малако вярнулася на расейскі рынак, а мяжа — да ранейшага рэжыму кантролю.

У сярэдзіне ліпеня ў адносінах Масквы і Менска грымнуў новы канфлікт: у адказ на ўвядзенне Расеяй забароны на ўвоз прадукцыі двух беларускіх мясакамбінатаў Беларусь перакрыла трубаправод для паставак дызельнага паліва расейскіх НПЗ у латвійскі порт Вентспілс.

Больш за ўсё Маскву засмуціла нечаканая адмова Лукашэнкі падпісаць дакументы аб арганізацыі калектыўных сілаў аператыўнага рэагавання (КСАР) АДКБ, а таксама лісты Лукашэнкі расейскім губернатарам, распавяла крыніца, блізкая да адміністрацыі беларускага кіраўніка. Пра гэтыя лісты ведаюць два супрацоўнікі адміністрацыі беларускага кіраўніка, але ніводзін з апытаных «Ведамасцямі» кіраўнікоў рэгіёнаў факт іх існавання не пацвердзіў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках