16 лiстапада 2024, Субота, 8:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бел-чырвона-белыя сцягі ў Віцебску і Гомелі (Фота)

8

25 жніўня ў шмат якіх беларускіх гарадах з'явіліся нацыянальныя сцягі ў гонар гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларусі Вярхоўным Саветам.

Як паведамляе «Радыё Свабода», на плошчы Леніна ў Віцебску, у адным з самых шматлюдных месцаў горада з'явіўся бел-чырвона-белы сцяг.

Ён быў прымацаваны высока на ліхтарным слупе ўвечары 24 жніўня. Да таго ж, па словах апазіцыянера Барыса Хамайды, да сцяга была прымацаваная цыдулка: «25 жніўня 1991 года прадстаўнікі апазіцыйных сілаў Беларускага Народнага Фронту прывялі большасць дэпутатаў да юрыдычнага замацавання дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі. Слава беларускім героям! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон».

Таксама ў гонар 18-й гадавіны надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі статусу канстытуцыйнага закона бел-чырвона-белы сцяг з'явіўся ў Гомелі. Як паведамляе сайт www.bchd.info, 25 жніўня ў 7 раніцы актывісты «Маладога фронту» і БХД прымацавалі нацыянальны сцяг да правадоў у раёне ўніверсама «Гомель».

Нагадаем, што 25 жніўня ў Беларусі адзначаюць 18-ю гадавіну надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі статусу канстытуцыйнага закона. У гэты дзень Вярхоўны Савет Беларусі прыняў гістарычнае рашэнне, якое стала яшчэ адным крокам да аднаўлення незалежнасці нашай краіны.

Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР была прынятая Вярхоўным Саветам рэспублікі 27 ліпеня 1990 года. Падобныя дэкларацыйныя дакументы прымаліся ў той час усімі савецкімі рэспублікамі. Наданне ёй статусу канстытуцыйнага закона стала магчымым пасля паразы ў Маскве путчу і забароны кампартыі.

Ужо 19 верасня 1991 года быў прыняты закон аб назве рэспублікі — і БССР стала называцца Рэспублікай Беларусь, дзяржаўнай сімволікай сталі бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». А ў снежні 1991-га адбыўся развал Савецкага Саюза і Беларусь стала незалежнай дзяржавай.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках