15 лiстапада 2024, Пятніца, 7:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія СМІ: МВФ пацвердзіў слушнасць Кудрына адносна Беларусі

16

Расейская газета «Взгляд» пракаментавала заяву дырэктара Еўрапейскага дэпартамента МВФ Марэка Белькі адносна рызыкоўнай эканамічнай сітуацыі ў Беларусі.

Міжнародны валютны фонд назваў галоўную прычыну праблемы эканомікі Беларусі, піша «Взгляд». Асаблівую заклапочанасць у яго выклікае нізкі ўзровень золатавалютных рэзерваў краіны. Пра гэта ў аўторак заявіў дырэктар Еўрапейскага дэпартамента МВФ Марэк Белька падчас сустрэчы з прэм’ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім. Раней пра тое ж казаў віцэ-прэм’ер Расеі Аляксей Кудрын, за што і атрымаў грубае параўнанне з «вякаючымі адмарозкамі».

Золатавалютныя рэзервы Беларусі дасягнулі максімуму ў 5,7 млрд на 1 жніўня мінулага года і стала зніжаліся да лютага з-за неабходнасці траціць валюту на падтрыманне курсу мясцовай валюты. На пачатак жніўня рэзервы складалі 3,6 млрд даляраў. Пры гэтым Менск чакае іх росту да канца года да 5,87–7,75 млрд даляраў.

Місія МВФ абмяркоўвае з урадам Беларусі пералічэнне краіне трэцяга траншу крэдыту на агульную суму 3,5 млрд даляраў. З пачатку года Беларусь ужо атрымала ад МВФ парадку 1,5 млрд даляраў, нагадвае Reuters.

Відаць, фонд не на жарт заклапочаны хуткасцю паглынання вылучаемых ім крэдытаў Беларусі.

Пра праблемы з золатавалютнымі рэзервамі ў канцы траўня казаў і віцэ-прэм'ер, міністр фінансаў Расеі Аляксей Кудрын. Каментары рушылі ўслед пасля таго, як Беларусь адмовілася ад прапановы РФ выдаць ёй чарговы транш крэдыту ў 500 млн даляраў расейскімі рублямі.

Тады жа Кудрын заявіў, што беларуская эканоміка можа стаць неплацежаздольнай ужо ў канцы 2009 – пачатку 2010 года.

«Зараз курс (беларускага рубля да валют) утрымліваецца на пэўным узроўні. Для гэтага трацяцца золатавалютныя рэзервы краіны. У першым квартале Беларусь выдаткавала больш за 2 млрд даляраў золатавалютных рэзерваў для падтрымання курсу. Гэта больш за адну траціны ўсіх рэзерваў краіны», – сказаў расейскі віцэ-прэм'ер.

«Яшчэ праз квартал Беларусь выдаткуе гэтулькі ж, і да канца трэцяга квартала валюты не застанецца», – адзначыў ён.

Стрымліванне валютнай палітыкі, лічыў Кудрын, прывядзе да вялікіх праблем у будучыні.

Аляксандр Лукашэнка паспяшаўся адказаць на непахвальныя для яго краіны выказванні міністра фінансаў Расеі. Ён абвінаваціў Кудрына ў спробе пасеяць паніку ў Беларусі, а таксама ў сувязях з беларускімі апазіцыянерамі, якіх ён назваў «адмарозкамі».

Зрэшты, цяпер беларускім уладам прыйдзецца прызнаць: Кудрын меў рацыю, робіць выснову выданне.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках