26 снежня 2024, Чацвер, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў чакае новая дэвальвацыя і зніжэнне ўзроўня жыцця

63
Беларусаў чакае новая дэвальвацыя і зніжэнне ўзроўня жыцця

Незалежныя эксперты заяўляюць, што для падтрымання эканомікі беларускім уладам термінова неабходныя крэдыты ў памеры, як мінімум, пяці-шасці мільярдаў даляраў.

У інтэрв'ю Euramost.org эканаміст Леанід Злотнікаў выказаў меркаванне, што Беларусь чакае «пагроза стабільнасці краіны», якая выявіцца ў дэвальвацыі, росце коштаў і зніжэнні ўзроўня жыцця.

Ён сцвярджае, што краіне патрэбныя крэдыты ў памеры пяці-шасці мільярдаў даляраў, у адваротным выпадку ЗВР не хопіць для пакрыцця адмоўнага сальда гандлёвага балансу, які ўтвараецца з хуткасцю 600 млн. даляраў у месяц.

Эксперт адзначыў, што золатавалютныя рэзервы краіны вельмі малыя і вагаюцца ад двух да трох мільярдаў даляраў, што ўяўляе з сябе вельмі маленькі запас па любых стандартах. «Яшчэ адна праблема заключаецца ў тым, што гэтыя рэзервы фармуюцца не за кошт таго, што мы нешта назапашваем дзякуючы дадатнаму сальду знешняга гандлю, а за кошт узятага ў доўг», - заявіў аналітык.

«Цвёрдыя крэдыты, якія ў нас ёсць і будуць да канца года – гэта рэшткі крэдыту МВФ, пра іншыя крэдыты размовы ідуць, але іх пакуль не відаць, што робіць сітуацыю яшчэ больш крытычнай», - заўважыў Леанід Злотнікаў.

На думку Леаніда Злотнікава, гэтая сітуацыя адаб'ецца не толькі на простым народзе, але і на заводах і прадпрыемствах. «Ужо сёння шматлікія заводы знаходзяцца ў напаўстаячым стане, а гэта значыць, што яшчэ большая колькасць прадпрыемстваў патрапіць у такое ж становішча», - дадаў ён.

Каментуючы выказванні прадстаўнікоў МВФ пра пагаршэнне сітуацыі ў Беларусі, Леанід Злотнікаў падкрэсліў, што супрацоўнікі фонду маглі б і раней прадбачыць тое, пра што зараз кажуць. Ён упэўнены, што яны маглі ведаць, што іх крэдыту не хопіць, нават з павелічэннем да аднаго мільярда. «Хачу звярнуць увагу на тое, што вось яны прыехалі і нешта нічога не пытаюцца, не цікавяцца тым, як ідзе ў нас лібералізацыя, якой яны патрабавалі», - адзначыў эксперт.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках