14 лiстапада 2024, Чацвер, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Свабодны прафсаюз могуць зачыніць па «запатрабаванні» працоўных (Фота)

1

Мясцовыя ўлады Берасця пачалі аказваць ціск на незалежныя прафсаюзы горада.

Старшыня аддзялення Свабоднага прафсаюза Беларускага ў Берасцейскім дзяржаўным універсітэце Валянцін Лазарэнкаў атрымаў дзіўную паперу (гл. фота). Кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Берасця Еўтух патрабуе ў двухдзённы тэрмін падаць дакументы па васьмі пазіцыях.

Матывуецца гэта нейкім «зваротам выкладчыкаў і супрацоўнікаў Установы Адукацыі «БРДУ імя Пушкіна».

«Я да гэтага часу не азнаёмлены ні з якім зваротам выкладчыкаў і супрацоўнікаў, -- заявіў Валянцінаў Лазарэнкаў у інтэрв'ю «Еўрарадыё». -- Па-другое, комплексная праверка прафсаюза ў 2008 годзе скончылася падпісаннем акту. Ніякіх парушэнняў не выяўлена. Гэта вызваляе нас ад праверак на наступныя тры гады. Па-мойму, адбываецца наступнае: у сувязі з невыкананнем рашэнняў па справе аб парушэннях правоў прафсаюзаў у Беларусі праводзіцца чарговая атака на знішчэнне незалежных, свабодных прафсаюзаў».

Паводле інфармацыі прафсаюзнага дзеяча, у жніўні людзей адклікалі з адпачынку і ізноў, як летась, прымушалі выйсці з прафсаюза. Пагражалі непрацягненнем кантракту, немагчымасцю абароны дысертацыяў і г.д.

Валянцін Лазарэнкаў сказаў, што спецыяльна праводзіў апытанне і высветліў, што ў рэгіянальных органах улады не ведаюць пра прынятую узімку Праграму ўрада па супрацоўніцтве з незалежнымі прафсаюзамі для выканання патрабаванняў Міжнароднай арганізацыі працы і вяртання прэферэнцыяў у гандлі з краінамі Захаду.

Чакаецца прыезд у Берасце кіраўніка Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках