14 лiстапада 2024, Чацвер, 19:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У траіх менчукоў выяўлены свіны грып

5

Гэтым разам вірус А/N1Н1 выявілі ў беларусаў, якія 22 жніўня вярнуліся з Кіпра.

Як адзначае «Комсомольская правда в Беларуси», у аўторак лекары пацвердзілі, што ў траіх менчукоў – свіны грып.

«У аэрапорце нас ніхто не правяраў, хоць мы сябе дрэнна адчувалі . Недамаганне адчулі яшчэ на Кіпры, а па прыездзе ў Менск вырашылі самі падстрахавацца і, як толькі прызямліліся, патэлефанавалі 103, -- распавёў адзін з захварэлых. -- Растлумачылі ўсю перадгісторыю і спыталі, як нам лепш паступіць. Увогуле, адразу з чамаданамі мы паехалі ў інфекцыйную лякарню. Нас з жонкай пасялілі ў адзін бокс, а прыяцеля з яго сяброўкай - у іншы. Узялі ўсе аналізы, а ў аўторак паведамілі, што ў мяне, супругі і нашага знаёмага свіны грып. У дзяўчыны сябра ўсё ў парадку, хоць увесь гэты час яна знаходзіцца побач са сваім маладым чалавекам. Нас лячылі таксама, як пры стандартным ОРВІ. Праз двое сутак тэмпература знізілася, але нас вырашылі яшчэ пакінуць на некалькі дзён».

Нагадаем, што пра першы выпадак захворвання на свіны грып у Беларусі стала вядома 19 жніўня. Вірусам А(H1N1) заразіўся грамадзянін Кітая, аспірант БДУ, які вярнуўся ў Беларусь з Пекіна.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках