15 лiстапада 2024, Пятніца, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва ўрадзе не каментуюць інфармацыю пра пастанову № 1000

1

У прэс-службе Савета міністраў пакуль не каментуюць інфармацыю пра існаванне пастановы № 1000, якая рэгулюе імпартныя закупы.

Копія гэтага дакумента пад грыфам «для службовага карыстання» 27 жніўня з'явілася ў інтэрнэце. Пастанова абавязвае дзяржпрадпрыемствы ажыццяўляць імпартныя закупы толькі па ўзгадненні з кіраўнікамі органаў дзяржупраўлення ці іх намеснікамі, паведамляе БелаПАН.

Па словах юрыста, эканаміста і прадпрымальніка Сяргея Балыкіна, калі такая пастанова сапраўды прынятая – гэта неразумны крок.

«Больш эфектыўна было б адмовіцца ад гэтак шырокай прысутнасці дзяржавы ў эканоміцы, і падобныя пытанні проста б не ўзнікалі, - сказаў эксперт. - Усе звязаныя з закупамі парушэнні маюць не эканамічную, а карупцыйную прыроду. Натуральна, што, падаючы ў распараджэнне кіраўнікоў дзяржарганізацый досыць вялікія фінансавыя рэсурсы, дзяржава падвяргае іх спакусе выкарыстаць іх не на грамадскую, а на асабістую карысць».

У арганізацыях прыватнай формы ўласнасці падобныя з'явы альбо немагчымыя, альбо зведзеныя да мінімуму, адзначыў Балыкін: «Уласнік сочыць за эфектыўным выкарыстаннем уласнасці. Калі ж ён гэтага не робіць, то пазбаўляецца гэтай уласнасці, і яна пераходзіць да іншага ўласніка».

Па словах эканаміста, спробы адміністрацыйна кантраляваць працэсы закупаў на дзяржпрадпрыемствах не могуць быць эфектыўныя па азначэнні. «Гэта патрабуе мноства ўзгадненняў і магутнага бюракратычнага механізму, што вядзе, па-першае, да згубы аператыўнасці і, па-другое, да досыць вялікай колькасці памылак, паколькі вялікі механізм складаецца з людзей, а людзям уласціва памыляцца», - склаў Сяргей Балыкін.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках