8 лiстапада 2024, Пятніца, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння Змітру Завадскаму споўнілася б 37 год

Аператар расейскага канала ОРТ знік ва ўзросце 27 год пры невядомых абставінах. Зміцер Завадскі не паспеў сустрэць сваё 28-годдзе.

Выкраданне Змітра Завадскага афіцыйна лічыцца раскрытым. Вінаватымі ў ім былі прызнаны афіцэры спецпадраздялення МУС «Алмаз» Валер Ігнатовіч і Максім Малік (прысуджаныя да пажыццёвага зняволення), былы курсант Акадэміі МУС Аляксей Гуз (прысуджаны да 25 год пазбаўлення волі), а таксама раней тройчы судзімы грамадзянін Сяргей Савушкін (прысуджаны да 12 год пазбаўлення волі).

Усе прысуды былі вынесеныя судом у зачыненым парадку. Ніякіх доказаў дачынення асуджаных да выкрадання Змітра Завадскага грамадскасці прадстаўлена не было. Ні адзін з іх сваёй віны не прызнаў. Цела зніклага журналіста следствам выяўленае не было.

Беларуская грамадскасць заяўляе, што па справе Завадскага і судовы разгляд быў сфабрыкаваны з мэтай не падымаць шум вакол выкрадання. За краты былі адпраўленыя выканаўцы, якія здзяйснялі раней іншыя злачынствы і сталі непажаданымі.

Зміцер Завадскі быў выкрадзены 7 ліпеня 2000 года ў аэрапорце «Менск-2» пры невядомых абставінах і да сённяшняга дня лёс яго невядомы.

У 1999-2000 гадах у Беларусі, акрамя Змітра Завадскага, зніклі першы віцэ-спікер Вярхоўнай рады Беларусі 13 склікання, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктар Ганчар, бізнэсмэн і грамадскі дзеяч Анатоль Красоўскі, экс-кіраўнік МУС, які пасля стаў апазіцыйным палітыкам, Юрый Захаранка.

У 2004 годзе Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы прыняла рэзалюцыю, у якой патрабавала ад беларускіх улад правесці незалежнае расследаванне па справе Змітра Завадскага і іншых выкрадзеных.

Шэрагу высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, у прыватнасці экс-міністру ўнутраных спраў Уладзіміру Навумову, былому сакратару Савета бяспекі Віктару Шэйману, былому кіраўніку МУС Юрыю Сівакову і экс-камандзіру СОБРа Дзмітрыю Паўлічэнку забаронены ўезд у краіны Еўразвяза і ЗША з-за падазронаў у іх дачыненні да выкраданняў апазіцыянераў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках