27 снежня 2024, Пятніца, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар пацвердзіў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў

13

Аляксандр Лукашэнка зноў заявіў пра тое, што вынікі прэзідэнцкіх выбараў у 2006 годзе былі сфальсіфікаваныя.

У інтэрв’ю, апублікаваным 27 жніўня ў расейскай газеце «Известия», беларускі кіраўнік заявіў: «За мяне на апошніх выбарах прагаласавала, да ведама, 93%. І я прызнаўся пасля, калі на мяне проста пачалі давіць, што мы фальсіфікавалі выбары. І я груба сказаў: «Так, фальсіфікавалі». Я даў каманду, каб не 93% было, а недзе там 80, я не памятаю, колькі. Таму што за 90 – гэта ўжо псіхалагічна не ўспрымаецца. Але гэта была праўда».

Каментуя БелаПАН выказванне Лукашэнкі, кіраўнік Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына заявіла, што ЦВК нічога не ведае пра фальсіфікацыю вынікаў выбараў.

«Цэнтральная камісія ніякіх каманд не атрымлівала і абвесціла тыя лічбы, якія паступілі да нас з афіцыйных крыніц. Яны цалкам адпавядаюць пратаколам абласных і Менскай гарадской выбарчых камісій», — падкрэсліла Ярмошына.

Кіраўнік ЦВК выказала здагадку, што, робячы такія заявы, Лукашэнка «перадусім грунтуецца на папярэдніх выніках, пра якія, напэўна, яму паведамлялі». «У нас ёсць так званыя закрытыя ўчасткі, якія паведамляюць вынікі раней за усіх астатніх, бо яны пачынаюць падлічваць галасы гадзін у дванаццаць дня, — гэта лякарні і вайсковыя часткі», — растлумачыла Ярмошына.

Нагадаем, што ўпершыню пра фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў Лукашэнка заявіў у лістападзе 2006 года ў Менску на прэс-канферэнцыі для ўкраінскіх журналістаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках