26 снежня 2024, Чацвер, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад заблытаўся ў статыстыцы

9

Мінсельгаспрад істотна знізіў паказчыкі па прыросце сёлета.

На спецыяльнай відэаканферэнцыі, што адбылася ва ўрадзе ў суботу, дзе ацэньваліся паказчыкі работы ўрада за студзень-жнівень, нечакана з’явіліся акалічнасці, якія паставілі пад сумнёў забеспячэнне паказчыка валавога ўнутранага прадукта, які расце ў гэтым годзе. Падрыхтаваная ў самы апошні момант ацэнка Мінсельгаспрада па прыросце ВУП у сваёй зоне адказнасці па студзені-жніўні апынулася істотна ніжэй, чым планавалася, паведамляе «Завтра твоей страны».

Замест прыросту ВУП на 7% за гэты перыяд, як па папярэдняй ацэнцы прагназавалася ўсяго два тыдні таму, міністэрства заявіла пра 4%. І тым самым паставіла пад сумнеў выкананне галоўнага макраэканамічнага паказчыка года, які разлічваецца па выніках дзейнасці асноўных сфер: прамысловасці, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, транспарта, падаткаабкладання, гандлю і грамадскага харчавання.

Менавіта сельская гаспадарка, а таксама будаўніцтва і сфера паслуг, па чаканнях урадавых эканамістаў, стануць галоўнымі фактарамі росту ВУП у 2009 годзе. Удзельная вага сельскай гаспадаркі ў фармаванні ВУП складае каля 7%. Паніжэнне паказчыка ў гэтай сферы на цэлыя 3 адсоткавыя пункты (у той час як барацьба ідзе нават за сотыя адсотка) прывядзе да таго, што прырост ВУП за 2009 год пры самім спрыяльным збегу акалічнасцяў складзе не 1%, як разлічваў ўрад, а 0,8%.

Якія катаклізмы за два апошнія тыдні маглі адбыцца ў аграпрамысловым комплексе, улічваючы, што агулам досыць паспяхова ідзе ўборка ўраджая, а гэта, наадварот, павінна было б палепшыць паказчыкі?

За гэтым пытаннем паўстае шэраг іншых. Па-першае, ці па ўласнай ініцыятыве міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сямён Шапіра занёс гэтыя змены альбо ўзгадніў папярэдне з віцэ-прэм'ерамі і прэм'ерам? Бо гэтак істотнае пагаршэнне паказчыка па адным з галоўных антыкрызісных складнікаў эканамічнага курсу ўрада — гэта ўдар па абавязацельствах кабінета Сідорскага забяспечыць тэмп росту ВУП. І «падножка» самому прэм'ер—міністру. Цікаўна пры гэтым, што Сямён Шапіра апынуўся галоўным спікерам і суправаджалым прэзідэнта, які ў дзень свайго нараджэння 30 жніўня наведаў Лагойскі раён.

Па-другое, ператварэнне аднаго паказчыку ў іншы ўсяго за два тыдні ставіць пад сумнеў аб'ектыўнасць статыстычных паказчыкаў і метадалогіі разлікаў, прынятых у Беларусі. Хоць, з іншага боку, наша метадалогія можа як раз удала ўпісвацца ў імкненне ўрада і асобных ведамстваў выдаваць жаданае за сапраўднае ў беларускай эканоміцы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках