27 снежня 2024, Пятніца, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хаос ва ўладзе нарастае: Лукашэнка адмяніў пастанову Саўміна

101
Хаос ва ўладзе нарастае: Лукашэнка адмяніў пастанову Саўміна

Урад па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі адмяніў пастанову №991 «Аб некаторых пытаннях набыцця тавараў на тэрыторыі Беларусі».

Аляксандр Лукашэнка сёння запатрабаваў ад урада «неадкладна выправіць сітуацыю, якая склалася пасля прыняцця гэтай пастановы».

Пасля вяртання беларускага кіраўніка з Кыргызтана да яго нібыта паступілі шматлікія скаргі адносна прынятай ўрадам пастановы №991. За тлумачэннямі гэтага рашэння Савета Міністраў звяртаюцца і ў адміністрацыю Лукашэнкі.

Пастанова была прынятая Саўмінам 28 ліпеня. У адпаведнасці з ім юрыдычныя асобы незалежна ад арганізацыйнай прававой формы павінны былі набываць на тэрыторыі Беларусі тавары за кошт уласных, пазыковых сродкаў, а таксама сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў толькі ў вытворцаў і іх афіцыйных гандлёвых прадстаўнікоў.

Пералікі афіцыйных гандлёвых прадстаўнікоў даручалася зацвердзіць адпаведнымі рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання на падставе заяваў пастаўшчыкоў, што з'яўляюцца вытворцамі тавараў. Да іх прыкладаліся дакументы, якія пацвярджаюць эканамічную абгрунтаванасць набыцця тавараў у афіцыйных гандлёвых прадстаўнікоў, па ўзгадненні з намеснікамі прэм'ер-міністра Беларусі згодна з накірункамі, якія курыруюцца.

У гэтай сувязі дзяржаўныя закупкі за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, уключаючы дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды, а таксама за кошт дзяржаўных пазабюджэтных і інавацыйных фондаў планавалася ажыццяўляць у пастаўшчыкоў, якія з'яўляюцца вытворцамі тавараў ці ў афіцыйных гандлёвых прадстаўнікоў вытворцаў гэтых тавараў.

Саўмін разлічваў, што гэты дакумент «будзе спрыяць забеспячэнню эфектыўнага выдаткоўвання грашовых сродкаў і правядзенню на тэрыторыі Беларусі адзінай фінансавай палітыкі з улікам уплыву фактараў сусветнага фінансавага і эканамічнага крызісу».

3 жніўня міністр эканомікі Мікалай Зайчанка назваў пастанову «антыкрызіснай мерай».

«Кажучы пра мэту прыняцця гэтай пастановы ўрада, я перш за ўсё хацеў бы адзначыць, што гэтую пастанову трэба разглядаць як антыкрызісную меру, — заявіў Зайчанка. — Гэта значыць у нас сёння істотна абвастрыліся праблемы на ўнутраным рынку, калі дастаткова вялікая колькасць пасярэднікаў прапаноўваюць тавар, які прайшоў некалькі прыступак адзін ад аднаго, і адны і тыя ж суб'екты гаспадарання набываюць тавар па розным кошце. Таму, каб прывесці да адзінага парадку таварныя плыні на нашым рынку, вось гэта, я б сказаў, асноўная мэта прыняцця дадзенай пастановы».

4 жніўня на паседжанні прэзідыўма Савета міністраў прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі даручыў унесці «некаторыя карэктоўкі» у пастанову.

Паводле яго словаў, пастанова № 991 рэгулюе вытворча-гаспадарчую дзейнасць толькі дзяржпрадпрыемстваў і ААТ з доляй дзяржавы ў статутным фондзе.

Пастанова выклікала рэзкую крытыку прадстаўнікоў бізнэс-супольнасці, якія запатрабавалі ад урада адмены гэтага дакумента.

Паводле ацэнак прадстаўнікоў бізнэсу, якія выступалі на паседжанні, дакумент у цяперашнім выглядзе зрабіць шкоду эканоміцы. Ён пацягне банкруцтва большасці аптовых кампаніяў, прадстаўніцтваў замежных прадпрыемстваў, прывядзе да сыходу з Беларусі замежных інвестараў. Акрамя таго, пастанова справакуе рост карупцыі сярод дзяржорганаў, якім дадзеныя паўнамоцтвы на вызначэнне афіцыйных гандлёвых прадстаўнікоў.

Напісаць каментар 101

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках