26 снежня 2024, Чацвер, 9:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: У свінагадоўчай галіне пачынаецца рэвалюцыя

84

Заявы, якія бянтэжаць, беларускі кіраўнік зрабіў падчас паездкі па Берасцейскай вобласці.

«У свінагадоўчай галіне Беларусі пачынаецца рэвалюцыя», - заявіў Аляксандр Лукашэнка ў Ляхавіцкім раёне (Берасцейская вобласць) падчас працоўнай паездкі па рэгіёнах краіны.

Звяртаючыся да дырэктара ЗААТ «Белдан» Наталлі Гаварковай, ён сказаў: «У свінагадоўлі з вашай гаспадаркі пачынаецца рэвалюцыя. Мы абралі галандскія і дацкія тэхналогіі ў якасці ўзору, па якіх будзем перабудоўваць усю свінагадоўлю Беларусі».

«Праграму адраджэння сяла, як і ахову здароўя, мы выносім «за дужкі» крызісу. Гэта значыць, што тут мы нічога згортваць не маюць намеру», - патлумачыў ён. «Калі мы, выконваючы праграму адраджэння сяла, спашлемся на крызіс, дык мы яе правалім», - дадаў ён.

Закранаючы тэму ўборкі ўраджая, Лукашэнка запатрабаваў рабіць тут стаўку на хуткасць і якасць. «Сёння галоўнае - хуткасць і якасць, - падкрэсліў ён. - Таму што калі мы зноў раптам увойдзем у такую паласу дажджоў, як нядаўна была, можна забыцца пра ураджайнасць ў 35-40 ц/га».

Беларускі кіраўнік таксама асабліва адзначыў, што сёння «лёс ураджая краіны ў руках гаспадарак Віцебскай, Магілёўскай і поўначы Менскай абласцей». «Гэтыя рэгіёны трэба «даціснуць», чаго б гэта не каштавала, каб ураджай быў выратаваны», - сказаў Лукашэнка.

Паводле яго словаў, стратэгічна важная мяжа ва ўборцы збожжа, якой трэба дасягаць неадкладна - гэта 85% прыбраных палёў. «Калі дасягнем 85% - тады можам сказаць, што ўраджай выратаваны», - сказаў Лукашэнка. «Не будзе тэмпаў сёння - не будзе якасці заўтра», - дадаў ён.

Беларускі кіраўнік таксама узняў тэму эфектыўнасці перапрацоўкі саломы. «Не дай Бог, вы не спрацуеце з саломай, станеце яе спальваць ці пакідаць безгаспадарчай на палях. Тады наракайце самі на сябе, - сказаў ён. -- Навошта вы яе збіраеце на палях. Растрасіце яе, унясіце калій і азот. Калі мы зараз своечасова ўнясем гэтае ўгнаенне, тады ў нас будуць развязаныя рукі ўвесну. Гэта пытанне захавання фінансаў».

Лукашэнка падкрэсліў неабходнасць своечасовай уборкі не толькі збожжавых, але і льна і бульбы, якія трэба любымі спосабамі ратаваць ад фітафторы. Акрамя таго, ён звярнуў увагу на тое, што сёлета вельмі вялікія накосы травы, і гэтым трэба максімальна скарыстацца для запасаў корму жывёлы.

«Не трэба забывацца, што ў свеце сёння мільярд чалавек недаядаюць», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. «Нам проста трэба варушыцца і мы ўсё адужаем», - дадаў ён.

Нагадаем, што сёння Лукашэнка робіць працоўную паездку па рэгіёнах краіны, дзе знаёміцца з ходам уборачных працаў і выкананнем даручэнняў, звязаных з развіццём жывёлагадоўчай галіны агракомплекса рэспублікі.

Напісаць каментар 84

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках