27 снежня 2024, Пятніца, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менгарвыканкам прапанаваў высяляць неплацельшчыкаў на вуліцу

30

Размова з неплацельшчыкамі за камунальныя паслугі будзе жорсткай. Днямі Менгарвыканкам прапанаваў унесці змены ў Жыллёвы кодэкс.

За парушэнні правілаў карыстання кватэрамі прапаноўваецца высяляць уласнікаў без права давання іншай жылплошчы. Таксама плануюць скараціць тэрміны вынясення папярэджання аб высяленні да 1 месяца (зараз даўжнікоў апавяшчаюць за 3 месяцы). Яшчэ адна ініцыятыва - утрымліваць з неплацельшчыкаў больш за палову зарплаты на пагашэнне даўгоў, паведамляе «Советская Белоруссия».

Па апошніх звестках, запазычанасць ёсць у больш чым 37.000 менчукоў, а 450 жыхароў не плацяць па рахунках ужо звыш за тры гады.

- На працягу года ў сярэднім па горадзе пратэрмінаваная запазычанасць за паслугі ЖКГ вагаецца ў межах 5 - 6 мільярдаў рублёў, - распавядае галоўны бухгалтар ГА «Менская гарадская жыллёвая гаспадарка» Галіна Каспяровіч. - Як бачыце, сумы сур'ёзныя. Але ў апошні час назіраецца тэндэнцыя да іх зніжэння. Да прыкладу, у жніўні запазычанасць скарацілася амаль на паўмільярда.

Ці дапамогуць больш жорсткія меры выйсці з «мінусу» у «плюс»? У ЖЭУ № 6 Першамайскага раёна распавялі, што ў «чорным спісе» у іх 45 чалавек. Запазычанасць у ўсіх розная. Хтосьці завінаваціўся 300.000 рублёў, хтосьці - 7 мільёнаў. Плюс пеня, якая ў некаторых злосных неплацельшчыкаў пераваліла за 20 мільёнаў рублёў.

- Што з імі рабіць, мы не ведаем, - разводзіць рукамі галоўны інжынер ЖЭУ № 6 Цімафей Крэмез. - Зараз даўжнікам, якія жывуць у прыватызаваных кватэрах, па законе можам адключыць толькі ваду і святло. На гэтым нашыя паўнамоцтвы сканчаюцца. Калі новыя, больш строгія меры ўсёткі прымуць, «нядобрую» кватэру можна будзе выставіць на аўкцыён. На гэтую жылплошчу таксама маюць права прэтэндаваць новыя жыхары, у якіх да гэтага не было сваёй кватэры і якія згодны пагасіць запазычанасць. Хаця сячы з пляча з высяленнямі і пазбаўленнямі таксама не варта. Адна справа, калі неплацельшчык нідзе не працуе і выпівае круглыя суткі. Іншае, калі даўжніца - маці-адзіночка з маленькімі дзецьмі.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках