14 лiстапада 2024, Чацвер, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Янукевіч: «Рэпрэсіўная сутнасць беларускага рэжыму не змяняецца»

12

«Арышт і збіццё мірных дэманстрантаў 9 верасня ў Менску выклікае абурэнне», -- заявіў лідэр Партыі БНФ, каментуючы разгон акцыі пратэсту супраць уводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі.

«Гэта сведчыць, што рэпрэсіўная сутнасць беларускага рэжыму не змяняецца і рэпрэсіўная машына дзяржавы застаецца асноўнай прыладай кантролю над сітуацыяй у краіне. І тым больш абуральным з'яўляецца той факт, што арыштаваныя дэманстранты, якія пратэставалі супраць знаходжання ў Беларусі расейскіх вайскоўцаў. Відавочна, што інтэрасы Аляксандра Лукашэнкі заўсёды будуць разыхадзіцца з нацыянальнымі інтэрасамі Беларусі», -- заявіў Аляксей Янукевіч у інтэрв'ю сайту www.charter97.org.

Нагадаем, што ўчора ў Менску была жорстка разагнаная акцыя пратэсту супраць уводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі, якая прайшла пад лозунгам «Не – расейскай акупацыі!». Перад і падчас акцыі былі затрыманыя дзесяткі апазіцыянераў.

Акцыя праходзіла ў знак пратэсту супраць пачатку ваенна-стратэгічных вучэнняў «Захад-2009». Учора ў Беларусь пачалі прыбываць першыя эшалоны з расейскімі салдатамі.

Адной з мэтаў вучэнняў называецца ліквідацыя ўзброеных канфліктаў, але беларускія дэмакраты ўпэўненыя, што вучэнні, якія маюць адбыцца, нясуць пагрозу незалежнасці Беларусі. Ніколі раней на тэрыторыю нашай краіны не ўваходзіла такая колькасць расейскіх вайскоўцаў – з 12,5 тысячаў салдатаў, якія задзейнічаныя у вучэннях, 6 тысячаў – расейцы. У той жа час рознымі палітычнымі кіраўнікамі Расеі не аднойчы заяўлялася пра магчымы ўвод расейскіх войскаў у Беларусь у выпадку пагрозы рэжыму Лукашэнкі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках