14 лiстапада 2024, Чацвер, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэндэровіч: Расею, Беларусь, Кубу і Сірыю звязвае наяўнасць палітвязняў

10

Вядомы пісьменнік пракаментаваў адмову некаторых краінаў падтрымаць рэзалюцыю ААН аб тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі.

Днямі ў Генасамблеі ААН прынялі Рэзалюцыю аб становішчы ўцекачоў з Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. Супраць яе заўзята выступала Расея і Беларусь. У рэзалюцыі фіксуецца, што Абхазія і Паўднёвая Асеція з'яўляюцца часткай суверэннай Грузіі.

Супраць гэтай Рэзалюцыі выступілі ўсяго 19 дзяржаваў. Сярод іх - Арменія, Беларусь, Алжыр, В'етнам, Куба, М'янма, Сірыя.

Кажучы ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» пра тое, што звязвае гэтыя краіны з РФ, расейскі пісьменнік, публіцыст Віктар Шэндэровіч адзначыў: «Калі пашукаць агульны назоўнік, дык ён зводзіцца да таго, што паўсюль ёсць палітвязні, няма свабоднай прэсы, няма выбараў. Пад рознымі сцягамі – М'янма, Арменія (дзе таксама стралялі і - нізкі паклон расейскай падтрымцы) Беларусь, Куба. Вось сярод каго мы! Я толькі не разумею, што мы робім у «Вялікай Васьмёрцы», што мы там трындзім пра дэмакратыю, калі нашыя саюзнікі М'янма і Сірыя».

Паводле яго словаў, Арменія, у прыватнасці, цалкам шчыра хоча расейскіх грошай і энергарэсурсаў. «Яна можа падтрымаць, а калі адключым газ, яна можа і прызнаць чаго-небудзь. Гэта рычаг ціску. Мы можам зладзіць непрыемнасці. Ну, газок перакрыць. Мы можам шмат чаго зрабіць, не кажучы пра ядзерную зброю», - склаў Шэндэровіч.

Нагадаем, што ў свой час Беларусь падтрымала ваенныя дзеянні Расеі ў Паўднёвай Асеціі і Грузіі. Пазней Аляксандр Лукашэнка і службовыя асобы МЗС краіны неаднаразова намякалі, што ў хуткім часе Сухум і Цхінвал атрымаюць прызнанне з боку Менска.

Аднак гэты працэс відавочна зацягваўся. Лукашэнка адсылаў тых, хто цікавіўся, да «парламента», а «парламент» — да Лукашэнкі, звяртаючы ўвагу, што вырашаць падобныя пытанні не ў яго кампетэнцыі.

Эксперты выказваюць меркаванне, што беларускі дыктатар будзе гуляць на супярэчнасцях Расеі і ЕЗ і надалей, адцягваючы прызнанне рэспублікаў столькі, колькі магчыма, паралельна імкнучыся атрымаць прэферэнцыі ад абодвух бакоў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках