16 лiстапада 2024, Субота, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падчас перапісу менчукам прыйдзецца адказаць на 37 пытанняў

28

У параўнанні з мінулым перапісам, які праводзіўся ў 1999 годзе, з'явілася некалькі новых пытанняў.

Менчукам падчас перапісаў насельніцтва, які пройдзе ў Беларусі з 14 па 24 кастрычніка бягучага года, трэба будзе адказаць на 37 пытанняў, піша БелТА.

Запаўняць бланкі на расейскай ці беларускай мове - кожны вырашыць сам. У агульным пераліку перапіснога ліста 37 пытанняў. Калі нейкае не спадабаецца, можна яго прапусціць. Перадача дадзеных па тэлефоне ці праз Інтэрнэт не прадугледжаная. А вось адказаць за блізкага чалавека, калі яго няма дома, можна. Салдатаў, якія нясуць службу, перапішуць у вайсковых частках.

Адказаць на пытанні перапіснога ліста можна дома (прычым усё роўна, жывеце вы па месцы рэгістрацыі ці не). А можна на стацыянарным перапісным участку. Гэта, дарэчы, новаўвядзенне. Такія ўчасткі адкрыюць у школах, ЖЭСах, Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, інтэрнатах.

Прыцягваць да перапісу будуць і студэнтаў, якія пройдуць спецыяльнае навучанне і на месяц будуць вызваленыя ад навучання. Кіраваць імі будуць загадчыкі перапіснымі ўчасткамі, іх памочнікі і інструктары-кантралёры - супрацоўнікі прадпрыемстваў і ўстановаў.

Перапісчыкаў застрахуюць ад няшчасных выпадкаў: бо ім прыйдзецца мець стасункі з самымі рознымі людзьмі. Небяспечныя кватэры яны наведаюць пад аховай міліцыі.

Інфармацыя перапісу будзе апрацоўвацца машынным спосабам. Кожную анкету прапусцяць праз сканар. Але прозвішчы сканавацца не будуць. Персанальныя звесткі абязлічаць. Аўтаматызацыя дазволіць да мінімуму скараціць колькасць тых, хто атрымае доступ да асабістай інфармацыі.

У параўнанні з мінулым перапісам, які праводзіўся ў 1999 годзе, з'явілася некалькі новых пытанняў. Некаторыя з іх датычаць міграцыі насельніцтва. Гэтыя звесткі павінны дапамагчы разабрацца, як у краіне ідуць справы з перасоўваннем жыхароў. Спытаюць таксама, ці ёсць у вас дома кампутар і ці падключаны ён да сеткі Інтэрнэт.

Калі малое з'явіўся на свет да 14 кастрычніка, і бацькі яшчэ не паспелі атрымаць пасведчанне аб яго нараджэнні, дык перапісчык перапіша дзіця са словаў бацькоў.

Пра акцыю, якая мае адбыцца, нагадваюць плакаты з лозунгам «Перапіс-2009: гэта трэба мне, маёй сям'і, маёй краіне», якія ўжо з'явіліся ва ўсіх раёнах Менска.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках