15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сумарны знешні доўг Беларусі – амаль 18 мільярдаў даляраў

13

Сукупны знешні доўг Беларусі павялічыўся за першае паўгоддзе на $2472.5 мільёна (16,3%).

У тым ліку за другі квартал на $1299.4 млн. (8,0%). На 1 ліпеня 2009 года сукупны знешні доўг склаў $17624,2 млн.

Знешні дзяржаўны доўг павялічыўся з пачатку года на $900.4 млн. (25%), у тым ліку за другі квартал на $397.2 млн. (9,7%) да $4497.6 млн. на 1 ліпеня 2009 года.

Знешняя пазыка камерцыйных банкаў за другі квартал вырасла на $312.1 млн. (11%) пасля скарачэння на $244,4 млн. (7,9%) за першы квартал і на 1 ліпеня склала $3148.8 млн., перадае АФН.

Знешні доўг іншых сектараў эканомікі на 1 ліпеня дасягнуў $8177.80 млн., павялічыўшыся з пачатку года на $853.5 млн. (11,7%), у тым ліку за другі квартал на $659.1 млн. (8,8%).

Знешні доўг органаў грашова-крэдытнага рэгулявання знізіўся ў другім квартале на $111.1 млн. (9,3%) пасля росту на $766,1 млн. (у 2,8 раза) у першым і на 1 ліпеня склаў $1084.90 млн.

Як вядома, золатавалютны запас Беларусі складае крыху больш за тры мільярды даляраў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках