15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: «Апамятайцеся, панове!»

26

Былы старшыня Вярхоўнага Савету жорстка асудзіў запрашэнне беларускага дыктатара ў Літву

«Еўразвяз і іншыя дэмакратычныя краіны прызналі неэфектыўнасць простага асуджэння агідных учынкаў уладаў Беларусі. Каб выправіць становішча яны чамусьці вырашылі не нагадваць больш аб парушэнні гэтай уладай Канстытуцыі, прыніжэнні чалавечай годнасці грамадзян, знявазе іх прыстойнасці і маральнасці, папранні справядлівасці і законнасці. Іншымі словамі, Захад вырашыў дзейнічаць ласкай: забыць пра знікненне палітыкаў, гандаль зброей з краінамі-ізгоямі, растрэл паветраплавацеляў, жорсткае збіццё дэманстрантаў, антыдэмакратычнасць Канстытуцыі, фальсіфікацыю выбараў, выгнанне амбасадараў і многае іншае», - заявіў сайту www.charter97.org былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч.

Па словах палітыка, VIP-персоны дэмакратычнага свету ахфяруюць дыктатару грошы «на ўратаванне правячай хэўры ад крызісу, запрашаюць яго ў замежжа, у асяроддзе прыстойных палітыкаў».

«Яны спадзяюцца на тое, што дыктатар ўцяміць, усвядоміць, перавыхаваецца. Так і хочацца сказаць еўрапейцам: апамятайцеся, панове! Апамяйтайцеся Салана, Феррэра-Вальднер, Сікорскі, Ушацкас, нарэшце, Даля Грыбаўскайтэ! Ваша ласка ўжо прывяла беларускі АМАП да азвярэння з-за пачуцця ўсёдазволеннасці. Дзякуючы вам ахоўнікі рэжыму, не саромячыся, адкрыта знявечваюць мірных дэманстрантаў, здзекуюцца над палітзняволеннымі, а пануючы рэжым адкрыта перараджаецца ў тэррарыстычны. Ваша «рэал-політык» не павінна трансфармавацца ў амаральнасць!», -- заявіў Станіслаў Шушкевіч.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках