15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шведскія праваабаронцы: Свет павінен памятаць ахвяраў жудасных злачынстваў у Беларусі

Праваабарончая арганізацыя Östgruppen выступіла з заявай у сувязі з 10-годдзем знікнення апанентаў рэжыму Лукашэнкі.

«Роўна дзесяць гадоў таму ў беларускай сталіцы былі выкрадзеныя і забітыя Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі. Афіцыйна вінаватых у злачынстве дагэтуль не знайшлі, але незалежнае расследаванне паказала: вельмі верагодна, што адказнасць ляжыць на людзях з асяроддзя Аляксандра Лукашэнкі», -- кажацца ў заяве.

«Свет павінен памятаць ахвяраў жудасных злачынстваў і патрабаваць сур'ёзнага крымінальнага расследавання, каб вінаватыя былі прыцягнутыя да адказнасці», -- заявіў старшыня Östgruppen Марцін Угла.

Як заяўляюць швецкія праваабаронцы, «гаворка ідзе пра палітычныя забойствы, у якіх падазраецца існуючы рэжым. А таму, паколькі сур'ёзнае і аб'ектыўнае крымінальнае расследаванне не праведзена, пытанне не можа быць знятае з парадку дня».

Першы віцэ-спікер Вярхоўнага савета Беларусі 13 склікання, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктар Ганчар і яго сябар, бізнэсмэн Анатоль Красоўскі бясследна зніклі ў Менску 16 верасня 1999 года.

Раней, таксама ў 1999 годзе, знік Юры Захаранка - экс-кіраўнік МУС Беларусі, які стаў апазіцыйным палітыкам. У 2000 годзе знік аператар ГРТ Дзмітры Завадскі.

Пра неабходнасць высветліць лёс зніклых беларускіх апазіцыянераў увесь час заяўляе міжнародная супольнасць. Патрабаванне раскрыць праўду пра іх знікненні ўтрымліваецца ў рэзалюцыях Камісіі ААН па правах чалавека, Парламенцкіх асамблеяў Рады Еўропы і АБСЕ.

Шэрагу высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, у прыватнасці экс-міністру ўнутраных справаў Уладзіміру Навумаву, былому сакратару Савета бяспекі Віктару Шэйману, былому кіраўніку МУС Юрыю Сівакову і экс-камандзіру САХРа Дзмітрыю Паўлічэнку забаронены ўезд у краіны Еўразвяза і ЗША з-за падазрэнняў у іх датычнасці да выкраданняў апазіцыянераў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках