14 лiстапада 2024, Чацвер, 6:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Віярскі: «Амапаўцы пагражалі дзяўчатам згвалтаваннем»

29

У Цэнтральным РУУС амапаўцы працягвалі здзекавацца з затрыманых ўдзельнікаў акцыі салідарнасці.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту www.charter97.org распавёў адзін з затрыманых дэманстрантаў, актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі.

«Мы толькі сталі на плошчы з партрэтамі Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, расцяжкай і сцягам «Еўрапейскай Беларусі», як прыбеглі людзі ў цывільным і сталі сцяной насупраць нас. У знак пратэсту мы селі на асфальт. Амапаўцы сталі пагражаць: маўляў, сідзіце, сідзіце, зараз вы ў нас усе ўстанеце. Потым прыбеглі амапаўцы ў форме. Нас зусім закрылі ад журналістаў, каб ніхто не мог нічога ўбачыць, сталі хапаць і з ужываннем сілы запіхваць ў аўтобусы, якія пад'ехалі. Мне і Зміцеру Бародку разбілі акуляры. Амапаўцы іх проста растапталі чаравікамі.

Нас павезлі ў Цэнтральны РУУС, дзе адвялі ў актавую залу і прымусілі выключыць мабільныя тэлефоны. Потым усіх выгналі ў калідор і паставілі тварам да сцяны, трымаючы рукі за спінай. Так мы і стаялі 2,5 гадзіны. Пры гэтым міліцыя Цэнтральнага РУУС адкрыта выкарыстоўвала спецназ як дрэсіраваных сабакаў.

Калі чалавек адмаўляўся здаваць адбіткі пальцаў, яго адводзілі ў суседні пакой, ставілі тварам да сцяны і білі, наносячы ўдары па ўсім целе. Я бачыў гэта бакавым зрокам і чуў загады амапаўцаў і крыкі людзей. Вядома, я не мог разгледзець, каго менавіта білі, але так рабілі з 5 ці 6 затрыманымі. Калі я крыкнуў «Спыніце беззаконне!, мне загадалі стаяць і не паварочвацца. Праз некаторы час амапаўцы пераключыўся на мяне і некалькі разоў ударылі па спіне нагамі. Адной дзяўчыне амапаўцы адкрыта пагражалі згвалтаваннем. Ужо калі нас усіх вызвалілі, стоячы ля РУУС, Мікола Дземідзенка з «Маладога Фронту» нешта паспрабаваў сказаць амапаўцам, у адказ тыя яго схапілі, павалаклі па зямлі і збілі», - распавёў Максім Вінярскі.

Нагадаем, што ўчора пры разгоне мірнай акцыі, прымеркаванай да дзесятай гадавіны знікнення лідэраў апазіцыі Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, у Менску былі арыштаваныя 35 чалавек.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках