29 снежня 2024, Нядзеля, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва чакае ад Лукашэнкі выдачы генерала Усхопчыка

19

Генпракурор Літвы спадзяецца, што гэтаму паспрыяе сустрэча Далі Грыбаўскайтэ з беларускім дыктатарам.

Літва звярнулася да Беларусі з просьбай правесці крымінальна-працэсуальныя дзеянні ў дачыненні да падазраваных па справе аб спробе дзяржаўнага перавароту ў Літве 13 студзеня 1991 года, што знаходзяцца у гэтай краіне.

– Мы накіравалі прашэнні аб прававой дапамозе, каб выказанае пасля ўчорашняй сустрэчы прэзідэнтаў Літвы і Беларусі пажаданне больш цеснага супрацоўніцтва праваахоўных органаў не засталося толькі абяцаннем, а стала б новым імпульсам у справе 13 студзеня, – цытуе «Ежедневник» прэс-рэліз генпракурора Літвы Альгімантаса Валанцінаса.

Пра якіх асобаў ідзе гаворка ў просьбе аб прававой дапамозе, Валанцінас не сказаў, аднак у Беларусі акрамя генерала Уладзіміра Усхопчыка, былога намесніка міністра абароны Беларусі, няма нікога, хто прымаў актыўны ўдзел ў падзеях 1991 года. Гэта зразумеў і Лукашэнка, які, каб не псаваць пацяплелых адносінаў з Еўропай не стаў уставаць у позу.

– Калі ёсць прэтэнзіі да савецкага генерала, дык правапераемніцай Савецкага Саюза з'яўляецца Расея, а не Беларусь. Калі ёсць прэтэнзіі да тых, хто жыве ў нас, дык ёсць міжнародныя правілы, у адпаведнасці з якімі вы можаце прад'яўляць прэтэнзіі, – сказаў Лукашэнка ў сераду журналістам у Вільні. – Калі ласка – прывязіце матэрыялы, і мы будзем прымаць адпаведныя рашэнні.

Дакументы не прымусілі сябе чакаць.

Варта адзначыць, што генерал Усхопчык для Літвы – галоўны душыцель волі, які ў 1991 годзе ледзь не спыніў у корані спробу краіны аддзяліцца ад СССР і стаць незалежнай. Ён узначальваў тады Віленскі гарнізон і камандаваў савецкімі войскамі, якія спрабавалі заняць віленскую тэлевежу. Тады загінула 14 бяззбройных чалавек і больш за тысячу пацярпела.

Літва раней ужо накіроўвала патрабаванне аб правядзенні працэсуальных дзеянняў у дачыненні да генерала Усхопчыка, але беларускія ўлады паставіліся да гэтага вельмі негатыўна. Больш за тое, Усхопчык быў прызначаны на пасаду намесніка міністра абароны Беларусі, што выклікала шок у літоўскага боку.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках