15 лiстапада 2024, Пятніца, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сідорскі паедзе да Пуціна абмяркоўваць «шэраг праблем»

14

Сустрэча расейскага і беларускага прэм’ераў арыентыровачна можа адбыцца праз тыдзень.

Пра гэта БелТА заявіў беларускі прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі, які знаходзіцца зараз у польскім Гданьску.

«1 верасня мы дамовіліся з Уладзімірам Пуціным пра тое, што хуткім часам у верасні, я думаю праз тыдзень, правядзем працоўную сустрэчу ў Маскве», - сказаў ён.

«Мы дамовіліся абмеркаваць круг праблем, якія наспелі ў эканоміцы ў развіцці тых пытанняў, што абмяркоўваліся на апошнім «саюзным» саўміне, і даручэнняў, якія даў Аляксандр Лукашэнка пасля сустрэчы з прэзідэнтам Расеі Дзмітрыем Мядзведзевым», - растлумачыў Сяргей Сідорскі.

Нагадаем, што на мінулым тыдні ў Сочы адбылася нефармальная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзеведзева. Беларускі кіраўнік заявіў, што па выніках сустрэчы была заключаная дамоўленасць пра тое, што Расея адкрые крэдытную лінію на будаўніцтва АЭС у Беларусі. Таксама Лукашэнка пагадзіўся ўзяць старшынства АДКБ і падпісаць дакументы па КСАР.

У сваю чаргу расейскія СМІ адзначылі, што перамовы Лукашэнкі і Мядзведзева фактычна сталі правальнымі. Кіраўнікі не абмеркавалі ні воднай вострай тэмы, якія назапасіліся за апошнія паўгады: пытанне расейскага крэдыту, прызнанне Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, малочны канфлікт. Пасля нефармальнай сустрэчы Лукашэнка і Мядзведзеў нават не вышлі да журналістаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках