15 лiстапада 2024, Пятніца, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітпрызыў працягваецца?

2

Актывіст гомельскай арганізацыі «Малады фронт» Андрусь Цянюта рыхтуецца да службы ў войску.

Як паведамляе прэс-служба «Маладога фронту» моладзеваму актывісту змянлі дыягназ, з якім забіраюць на службу у войску.

Доктар Гомельскага абласнога шпіталя А.Віннік паведаміў А.Цянюту, які з 31 жніўня знаходзіцца на медаглядзе ў шпіталі, што дыягназ быў зменены.

Тыдзень таму моладзеваму актывісту паставілі дыягназ «скаліёз 2 ступені» - з такім не бяруць на вайсковую службу. Зараз Цянюту дыягнастуюць «скаліёз 1 ступені», які ўжо не з'яўляецца падставай нават для адтэрміноўкі.

«Звычайна прызыўнікоў трымаюць у шпіталі 3-4 дні. Мне ж адмовілі ў выпісванні і паведамілі, што тэрмін майго знаходжання ў шпіталі пакуль не пэўны. Відавочна, што ў пятніцу мяне могуць адразу з шпіталя сілай адправіць у ваенкамат, а адтуль - у вайсковую частку, як гэта было з іншымі палітпрызыўнікамі», - заяўляе Андрусь Цянюта.

Адзначым, што супраць моладзевых актывістаў у Беларусі з нядаўняга часу дзейнічае так званы «палітычны прызыў».

Зміцер Жалезнічэнка быў першым моладзевым актывістам, якога гвалтам прызвалі ў войска. Гомельскага актывіста «Моладзі БНФ» гвалтоўна забралі ў войска 25 студзеня 2008 года. Апазіцыянер быў двойчы адлічаны з Гомельскага дзяржуніверсітэта ім. Ф.Скарыны. Падчас вучобы быў выдатнікам і не прапускаў заняткаў без паважнай прычыны. Першае адлічэнне ў верасні 2007 года актывіст дэмакратычных сіл абскардзіў у судзе і 16 студзеня дамогся ўзнаўлення ў ВНУ, але праз чатыры дні зноў быў адлічаны і адпраўлены ў войска.

У студзені 2009 года падобная сітуацыя паўтарылася з актывістамі «Маладога Фронту» Іванам Шылам і Змітром Хведаруком, а таксама з лідэрам «Моладзі БНФ» Франакам Вячоркам. Моладзевых актывістаў адправілі ў войска, нягледзячы на медыцынскія паказчыкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках