15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка загадаў «Трайплу» падараваць яму лядовы палац

46

Дырэктар ТАА «Трайпл» Юрый Чыж пабудуе на праспекце Дзяржынскага і бясплатна перадасць сталічным уладам новы лядовы аб’ект.

Як паведамляе «Ежедневник», будаўнічы аб’ект уключае ў сябе дзве лядовыя пляцоўкі, арэну з трыбунамі, поле для вучэбна-трэніровачных заняткаў і іншыя памяшканні.

Згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі №460, ТАА «Трайпл» у 2009-2011 гадах здзейсніць праектаванне, будаўніцтва і ўвядзенне ў эксплуатацыю крытага катка па пр.Дзяржынскага ў Менску. Аб’ект будзе ўключаць у сябе дзве лядовыя пляцоўкі, арэну з трыбунамі для гледачоў, поле для правядзення вучэбна-трэніровачных заняткаў, залу фітнэсу, трэнажорную залу і іншыя памяшканні.

У адпаведнасці з указам Лукашэнкі, праектаванне і будаўніцтва аб'екта ТАА «Трайпл» ажыццявіць за кошт уласных сродкаў, пазык і крэдытаў з наступнай бязвыплатнай перадачай аб'екта і звязанай з ім маёмасці, уключанага ў зводны каштарысны разлік кошту будаўніцтва аб'екта, у камунальную ўласнасць Менску не пазней за тры месяцы пасля ўвядзення аб'екта ў эксплуатацыю.

За такі шчодры падарунак гораду Лукашэнка рэкамендаваў Менскаму гарадскому Савету дэпутатаў зрабіць зваротны шырокі жэст. Зараз ТАА «Трайпл» ажыццяўляе будаўніцтва жылога комплекса па вул.Старажоўскай з убудаванымі адміністрацыйнымі і гандлёвымі памяшканнямі, гаражом-стаянкай. Падчас будаўніцтва будуць знесеныя некалькі жылых дамоў, уладальнікам якіх трэба альбо кампенсаваць іх страты, альбо выдаць раўнацэннае жыллё. Паколькі забудоўшчыкам з'яўляецца ТАА «Трайпл», то ён і павінен быў кампенсаваць усе гэтыя страты. Справа гэта вельмі клапотная і няпростая, бо ўласнікі жылля часта бываюць незгаворлівымі. Дык вось беларускі кіраўнік рэкамендаваў Менскаму гарадскому Савету «дэпутатаў» вызваліць ТАА «Трайпл» ад гэтага «клопату» і ўзяць яго на сябе. А з гарадскімі ўладамі ўласнікі жылля будуць больш згаворлівымі.

Беларускія ўлады пачалі актыўна выкарыстоўваць сацыяльныя аб'екты, і асабліва лядовыя палацы ў якасці пабудовы бізнэсу ў Беларусі. Буйным кампаніям прапаноўваецца пабудаваць такі аб'ект, а потым бясплатна перадаць яго ўладам. Наўзамен бізнэсмэны атрымліваюць пэўныя прэферэнцыі, датычныя вядзення бізнэсу.

Так у сакавіку ТАА «Тытунь-інвест» бясплатна перадало ў рэспубліканскую ўласнасць аналагічны лядовы трэніровачны комплекс, пабудаваны кампаніяй у в.Раўбічы Менскага раёна. Кошт комплексу склаў каля 12 млрд рублёў.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках