15 лiстапада 2024, Пятніца, 9:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юры Варонежцаў: У выпадку аварыі на беларускай АЭС Менск і Вільню могуць адсяліць

32

Незалежныя эксперты выступілі з жорсткай крытыкай афіцыйнага праекта ацэнкі ўздзеяння будучай беларускай АЭС на асяроддзе.

Як паведамляе «Радыё Рацыя», сярод галоўных нараканняў навукоўцаў – той факт, што распрацоўшчыкі дакументу не разглядаюць магчымасці аварыі. У той жа час эксперты сведчаць, што ў выпадку, калі такое здарыцца, у зоне адсялення могуць аказацца Менск, Вільня і Коўна.

Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і незалежныя эксперты выступілі з крытыкай дакумента, які ацэньвае ўздзеянне атамнай электрастанцыі на асяроддзе. Гэты дакумент з’явіўся на сайтах беларускіх міністэрстваў энергетыкі і прыродных рэсурсаў. Адна з галоўных заўваг навукоўцаў будуецца на тым, што распрацоўшчыкі нават не разглядаюць магчымасць аварыі. Юры Варонежцаў, які калісьці займаў пасаду адказнага сакратара у камісіі Вярхоўнага Савета СССР па разглядзе наступстваў чарнобыльскай катастрофы, зазначыў, што ў выпадку аварыі ў зону адсялення могуць патрапіць, як беларуская, так і літоўская сталіцы.

«Калі, не дай Божа, нешта здарыцца на рэактары, то ў зоне адсялення могуць апынуцца такія гарады, як Менск, Вільня, Коўна і шмат маленькіх гарадоў, -- зявіў Юры Варонежцаў.-- Атамшчыкі лічаць аварыю нерэальнай, але яе верагоднасць трэба разглядаць».

Нагадаем, што першую беларускую АЭС маюць намер пабудаваць на Астравецкай пляцоўцы (Гарадзенскай вобласць). Першы блок беларускай АЭС плануюць увесці ў эксплуатацыю ў 2016 годзе, а другі – у 2018-м.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках