15 лiстапада 2024, Пятніца, 7:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У рэгіёнах знішчаюць незалежныя прафсаюзы

2

Мясцовыя ўлады прапануюць прадстаўнікам прафсаюзаў закрываць першасныя арганізацыі.

Рада свабоднага прафсаюза Беларускага атрымала апавяшчэнне з адміністрацыі Ленінскага раёна Берасця за подпісам кіраўніка адміністрацыі Еўтуха з прапановай ліквідаваць першасную арганізацыю працаўнікоў Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна, паведамляе «Радыё Рацыя».

Прычыну такой прапановы адміністрацыя бачыць у тым, што ў пяршоўцы засталося менш за тры чалавекі.

Аднак старшыня рады Свабоднага прафсаюза Беларускага Валянцін Лазарэнкаў не згодны з такой прапановай, таму што ва ўніверсітэцкай пяршоўцы налічваецца шэсць чалавек, былых супрацоўнікаў універсітэта.

«Адміністрацыя парушае закон і ў тым ліку тыя рэкамендацыі, якія зробленыя ўрадам па плане выканання ўмоваў МАП, звязаных з прэферэнцыямі на продаж тавараў за мяжу, -- заяўляе Валянцін Лазарэнкаў. -- Беларусь - адзіная еўрапейская дзяржава, якая не мае гэтых прэферэнцыяў, таму што парушае правы чалавека. Гэта яшчэ раз падкрэслівае, што адміністрацыі не збіраюцца выконваць рэкамендацыі. Больш за тое, яны зацікаўленыя забраць юрыдычныя адрасы і не працаваць з грамадскімі арганізацыямі».

Нагадаем, што 31 жніўня пяцёра супрацоўнікаў універсітэта пад ціскам адміністрацыі вну пакінулі шэрагі Свабоднага прафсаюза.

У цяперашні час рада Свабоднага прафсаюза Беларускага рыхтуе скаргу на імя Аляксандра Лукашэнкі і прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках