15 лiстапада 2024, Пятніца, 0:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З-за ваенных вучэнняў перакрыюць трасу Берасце-Менск

9

У сувязі з правядзеннем ваенных вучэнняў «Захад-2009» 25 верасня з 9.00 да 16.00 будзе перакрыта траса Берасце-Менск-мяжа РФ.

Будзе забаронены рух усіх відаў транспартных сродкаў на ўчастку аўтамабільнай дарогі М-1/Е-30 Берасце – Менск – мяжа РФ. Пра гэта БелаПАН паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС.

25 верасня ў рамках вучэнняў на ўчастак аўтадарогі Берасце – Менск – мяжа РФ запланавана пасадзіць Су-25 206-й штурмавой авіяцыйнай базы (Ліда, Гарадзенскай вобласць) і МіГ 29 927-й знішчальнай авіябазы (Бяроза, Берасцейская вобласць).

У сувязі з гэтым рух на трасе зачыняецца з 323 км (развязка з аўтамабільнай дарогай Р1 Менск – Дзяржынск) па 347 км (развязка з аўтамабільнай дарогай Р-23 Менск – Мікашэвічы). Будзе забаронены з’езд з аўтамабільнай дарогі Р-1 на аўтадарогу М-1 у напрамку мяжы РФ, з аўтамабільнай дарогі Р-23 у напрамку Берасця, а таксама рух у напрамку Берасця ад развязкі з аўтадарогай Р-23.

Аб’езд зачыненага ўчастка будзе ажыццяўляцца па аўтамабільных дарогах Р-1 Менск – Дзяржынск, М-9 кальцавая дарога вакол Менска, Р-23 Менск – Мікашэвічы і Р-65 Заслаўль – Дзяржынск – Возера. Перад пачаткам аб’ездаў зачыненага для руху ўчастка будуць усталяваныя адпаведныя дарожныя знакі, што паказваюць маршруты аб’езда.

Акрамя гэтага, 24 верасня, у сувязі з ваеннымі вучэннямі з 14.00 да 17.00 на 332-м км аўтадарогі Берасце – Масква М1/Е30 (Крысава Дзяржынскага раёна) будзе абмежавана хуткасць руху транспартных сродкаў у абодвух напрамках да 60 км/г. Будуць растаўленыя папераджальныя знакі «Нізкалятучыя самалёты».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках