16 лiстапада 2024, Субота, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады ўсёткі плануюць падвысіць стаўку ПДВ з 18 да 20%

17

Па разліках Міністэрства фінансаў Беларусі, павелічэнне стаўкі ПДВ прынясе дадаткова ў бюджэт 1,4 трыльёна рублёў.

Як паведамляе БДГ, на паседжанні ўрада ў суботу міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец адзначыў, што праект бюджэту на 2010 год мяркуе зніжэнне падатковых збораў на агульную суму 2,3 трлн. рублёў.

У будучым годзе, у прыватнасці, плануецца адмяніць збор у фонд падтрымкі вытворцаў сельгаспрадукцыі, адмяніць падатак з продажу тавараў у рознічным гандлі, а таксама падатак на набыццё аўтатранспартных сродкаў.

«Для кампенсацыі стратаў бюджэту ў выніку адмены гэтых падаткаў і прапаноўваецца падвысіць стаўку ПДВ», - патлумачыў міністр фінансаў Андрэй Харкавец.

Трэба адзначыць, што сёлета беларускі ўрад раней ужо прапаноўваў падвысіць стаўку падатку на дададзеную вартасць. Чакалася, што стаўка ПДВ з 1 чэрвеня 2009 года будзе павялічаная з 18% да 22%. Аднак, у выніку, гэтага не адбылося. Ва ўрадзе палічылі, што павелічэнне стаўкі ПДВ на 4% істотна падвысіць кошт паслугаў унутры краіны. На ўзроўні ўрада было прынятае рашэнне адкласці падвышэнне стаўкі ПДВ на нявызначаны тэрмін.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках