28 снежня 2024, Субота, 5:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсіянерам, якія працуюць, могуць урэзаць пенсіі

20

Улады заявілі пра намер перагледзець «падыходы» да выплаты пенсіяў пенсіянерам, якія працуюць.

Як заявіла намесніца міністра працы і сацыяльнай абароны Валянціна Каралёва, паколькі ў грамадстве ходзяць чуткі, што пенсіянерам, якія працуюць, прыйдзецца ахвяраваць пенсіяй, дык, «напэўна, шмат хто з пенсіянераў ужо сам разумее, што такая сітуацыя, калі ім практычна цалкам без асаблівых абмежаванняў выплачваецца зарабатная плата, працягвацца ўвесь час не можа».

Каралева паведаміла, што ў міністэрстве ідзе праца над «праблемай выплатаў пенсіянерам, якія працуюць». Яна падкрэсліла, што пенсіянерам не прыйдзецца выбіраць паміж зарабатнай платай і пенсіяй.

«Хутчэй, гэта было б нармальна ўспрынята, калі б упор рабіўся на сукупны даход», — адзначыла Каралёва. Так, калі пенсіянер працуе з невысокай зарабатнай платай на непрэстыжнай працы, дык, магчыма, за ім бы захоўвалася пенсія.

Паводле словаў намесніцы міністра, Мінпрацы прапрацуе ўсе варыянты вырашэння пытання і выступіць адпаведнай ініцыятывай, аднак у 2009—2010 годзе ніякіх зменаў у падыходах да выплаты пенсіяў пенсіянерам, якія працуюць, не плануецца.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках