15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея пахавала планы Беларусі на ўласную АЭС?

28

Расейскія ўлады згадзіліся на будаўніцтва ў Калінінградскай вобласці Балтыйскай АЭС магутнасцю 2,3 гігаваты і коштам 5 мільярдаў еўра.

Яна стане першай атамнай станцыяй у Расеі, пабудаванай з удзелам прыватнага інвестара. Атамная электрастанцыя, якая складаецца з двух энергаблокаў магутнасцю 1,150 тысяч мегават кожны, будзе пабудавана ў 2016-2018 гадах, гаворыцца ў распараджэнні ўрада РФ, якое цытуе АФН.

Першы блок пачнуць будаваць у 2010 годзе, запусціць яго плануецца ў 2016 годзе. Да будаўніцтва другога плануецца перайсці ў 2012 годзе і ўвесці яго ў строй у 2018 годзе. Для будаўніцтва Балтыйскай АЭС будуць прыцягнутыя расейскія і замежныя інвестары, адзначаецца ў матэрыялах урада.

Дагэтуль усе 10 атамных станцый на тэрыторыі Расеі былі цалкам дзяржаўнымі.

Праект Балтыйскай АЭС плануецца ўключыць у Генеральную схему размяшчэння аб’ектаў электраэнергетыкі РФ да 2020 года, зацверджаную расейскімі ўладам ў 2008 годзе.

За рэалізацыю праекта адказвае дзяржкарпарацыя Расатам, у прыватнасці за пошук фінансавання і збыт – уваходзячая ў яго структуру кампанія ІнтэрРАА, якая апроч экспартна-імпартных аперацый з электраэнергіяй ажыццяўляе экспансію на рынкі іншых краін, набываючы там аб’екты электраэнергетыкі.

Арыентыровачны кошт праекта Балтыйскай АЭС, паводле дадзеных ІнтерРАА, з улікамі двух энергаблокаў складзе каля 5 мільярдаў еўра.

Раней меркавалася, што для будаўніцтва АЭС будзе створаная адмысловая камісія, 51 адсотак у якой атрымае Расатам, а 49 адсоткаў – прыватны інвестар.

ІнтерРАА даўно вывучала магчымасць прыцягнення да Балтыйскай (Калінінградскай АЭС) замежных партнёраў. Не выключалася, што саінвестарам па АЭС можа стаць трэцяя па велічыні ў Нямеччыне электраэнергетычная EnBW, з якой у красавіку 2009 года расейскі аператар падпісаў мемарандум аб супрацоўніцтве ў сферы электраэнергетыкі.

Паводле планаў ІнтерРАА, электраэнергія з Балтыйскай АЭС можа пастаўляцца ў Польшчу, краіны Балтыі, Швецыю, Нямеччыну, Беларусь.

Кампанія таксама нядаўна аднавіла перамовы з нямецкім бокам аб магчымасці будаўніцтва падводнага кабеля з Балтыйскай АЭС уздоўж газаправода Паўночны паток з Расеі ў Нямеччыну. Аператар гэтага газаправода аспрэчыў такую магчымасць. Канчатковага рашэння аб напрамках экспарту з Балтыйскай АЭС не прынята.

Балтыйская АЭС – адзін з трох канкуруючых праектаў у рэгіёне. Пасля закрыцця ў канцы 2009 года ў Літве Ігналінскай АЭС, на якім настойвае Еўразвяз, там плануецца пабудаваць Ігналінскую АЭС-2. Уласную атамную станцыю таксама хоча пабудаваць Беларусь.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках