14 лiстапада 2024, Чацвер, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыянеры – амбасадарам ЕЗ: Рэжым Лукашэнкі не заслужыў адмену санкцый

Беларускія дэмакраты і дыпламаты Еўразвяза абмяняліся меркаваннямі пра сітуацыю ў Беларусі і прагнозы яе развіцця.

Сустрэча прадстаўнікоў апазіцыі з амбасадарамі ЕЗ адбылася напярэдадні абмеркавання пытання адмены санкцый для беларускіх чыноўнікаў. Нагадаем, што 16 лістапада Еўразявяз і ЗША будуць абмяркоўваць пытанне аб працягненні візавых санкцый супраць шэрага высокапастаўленых чыноўнікаў Беларусі. Таму, як адзначае «Радыё Рацыя», дыпламатаў вельмі цікавіла пытанне, якім чынам змянілася сітуацыя ў краіне за паўгады. Са свайго боку прадстаўнікі апазіцыі выказалі сваё меркаванне на гэты конт.

«Першы наш «месідж» – за апошні год мы маем нулявы прагрэс па тых чатырох пунктах, якія мы лічым «лакмусавай паперай» для вызначэння сітуацыі, -- заявіў лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька. -- І гэта азначае, што 16 лістапада ў Еўрапейскага Звяза не будзе ніякіх падстаў, каб здымаць візавыя санкцыі ў адносінах да чыноўнікаў. Хутчэй за ўсё, трэба працягнуць папярэдняе рашэнне. Але пры гэтым больш ясна сфакусіраваць, што павінна быць зроблена ўладамі цягам гэтага тэрміна. І ў залежнасці ад прагрэсу па канкрэтных пунктах прымаць канчатковае рашэнне».

У сустрэчы з амбасадарамі Еўразвяза ўзялі ўдзел: былы палітвязень, экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін, адзін з каардынатараў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель, лідэр «Маладога фронта» Зміцер Дашкевіч, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч, лідэр руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сустаршыня партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Павал Севярынец.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках