16 лiстапада 2024, Субота, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выхад апазіцыянера на плошчу з нацыянальным сцягам палічылі мітынгам

1

Суд Віцебскай вобласці не задаволіў скаргу актывіста Партыі БНФ і руху «За Свабоду» Леаніда Аўтухова на вынесены яму штраф за акцыю ў Дзень Незалежнасці.

Актывіст апазіцыі патрабаваў скасаваць штраф у памеры 1 400 000 рублёў, які быў вынесены яму Гарадоцкім раённым судом за віншаванне гараджан з Днём прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце, перадае spring96.org.

Разгляд скаргі Леаніда Аўтухова на пастанову суда Гарадоцкага раёна адбыўся ў судзе Віцебскай вобласці. Аўтухоў выклаў усе доказы аб неправамоцнасці дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі і суда Гарадоцкага раёна, указаў на парушэнне міжнародных абавязкаў Беларусі, а таксама нормаў беларускага заканадаўства.

Суддзя Ірына Смалякова праігнаравала доказы актывіста аб парушэнні норм запаўнення пратакола. Таксама Смалякова не звярнула ўвагу на тое, што ў Гарадоцкім судзе паблыталі дэфініцыі аб масавых мерапрыемствах і палічылі віншаванне гараджан з дзяржаўным святам мітынгам.

Леанід Аўтухоў заяўляе, што збіраецца абсакрдзіць рашэнне на ўзроўні Камісіі па правах чалавека ў ААН.

Нагадаем, што 27 ліпеня некалькі мясцовых апазіцыянераў на чале са старшынём Гарадоцкай арганізацыі Партыі БНФ Леанідам Аўтуховым выйшлі на цэнтральную плошчу райцэнтра, каб павіншаваць гараджан з чарговымі ўгодкамі прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі. Апазіцыянеры прыйшлі з нацыянальнымі сцягамі і скандавалі лозунг «Жыве Беларусь!»

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках