16 лiстапада 2024, Субота, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Arctic Sea перавозіў С-300 у Іран і быў перахоплены «Масадам»?

20

Сухагруз Arctic Sea вёз расейскія зенітна-ракетныя комплексы ў Іран. Здзелцы перашкодзіла ізраільская выведка «Масад». Яна ж дапамагла Крамлю захаваць твар у гэтай гісторыі, піша лонданская «Times».

Ізраільскія і расейскія крыніцы, якіх цытуе Times, сцвярджаюць, што зенітна-ракетныя комплексы С-300 былі пагружаныя на борт Arctic Sea, калі судна «рамантавалася» у Калінінградзе. Ракеты Ірану нібы прадалі былыя афіцэры Калінінградскага гарнізона, звязаныя з злачынным светам.

Крыніцы ў Маскве выказалі здагадку, што ў арганізацыі налёту на сухагруз магла ўдзельнічаць ізраільская «Масад», выкарыстоўваючы для гэтага падстаўных асоб, якія, хутчэй, не валодалі ўсёй інфармацыяй.

«Times» прыводзіць словы былога расейскага вайскоўца: «Лепшы для ізраільцян спосаб перашкодзіць грузу дасягнуць Ірана - гэта ўчыніць шуміху вакол судна. Як толькі стала вядома аб «пірацкім налёце», для гандляроў зброяй гульня скончылася. Расейцам прыйшлося дзейнічаць. Вось чаму я не выключаю, што за выкраданнем судна стаіць «Масад». Ён сарваў пастаўку ракет і даў Крамлю магчымасць прадставіць справу так, быццам яго ВМФ правёў блішчалую аперацыю па выратаванні судна».

Любое сведчанне, што Крэмль дазволіў лепшым мадэлям расейскай зброі патрапіць у рукі злачынцаў або быць прададзенымі Ірану, было б вельмі хваравітым для самалюбства расейскіх улад, піша газета. «Афіцыйная версія проста смешная, яна была прыдуманая, каб даць Крамлю магчымасць захаваць твар, - паведаміла Times расейская крыніца. - Я размаўляў з людзьмі, блізкімі да следства, і яны пацвердзілі ўдзел «Масада». Смешна думаць, што ўвесь гэты шум падняўся з-за грузу драўніны. Не я адзін упэўнены, што там была зброя для Ірана».

Ізраільскія ваенныя крыніцы паведамілі газеце, што рашэнне праінфармаваць Маскву аб пастаўцы зброі было прынята пасля атрымання інфармацыі аб яе пагрузцы на борт сухагруза ў Калінінградзе. Як піша «Times», «Масад» паведаміў расейскаму ўраду, што афіцэры ў Калінінградзе перайшлі «чырвоную рысу». Тады Крэмль накіраваў на перахоп судна вартавыя караблі і атамныя падводныя лодкі, каб перахапіць кантрабандны груз, а па ходзе справы была складзеная гісторыя аб выкраданні судна.

Газета нагадвае, што на наступны дзень пасля «выратавання» судна распачаўся візіт у Расею прэзідэнта Ізраіля Шымана Перэса. Перэс абмеркаваў тэму паставак зброі ворагам Ізраіля, а затым яго канцылярыя зрабіла заяву, што прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў абяцаў не пастаўляць зброю Ірану і Сірыі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках