28 снежня 2024, Субота, 6:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У МТЗ і «Камунаркі» вялікія праблемы з разгрузкай складоў

10

Пра гэта сёння паведамілі на нарадзе ў Менскім гарвыканкаме.

Як заявіла сёння на аператыўнай нарадзе ў мэріі старшыня камітэта эканомікі Менгарвыканкама Наталля Жамойціна, запасы на некаторых прадпрыемствах пачалі змяншацца. Праўда, незначнымі тэмпамі.

Напрыклад, МАЗ разгрузіў склад на 20 аўтамабілей і 32 аўтобусы.

Разам з тым павялічыліся складскія запасы на МТЗ, падшыпнікавым заводзе, «Амкадоры», «Камунарцы», «Мотавела». Застаецца складанай сітуацыя на Менскім заводзе колавых цягачоў.

У цэлым запасы гатовай прадукцыі на валаўтваральных прамысловых прадпрыемствах горада за тыдзень знізіліся на Br 87,3 млрд. «У маштабах горада хоць і ёсць станоўчая дынаміка, але пажаданых вынікаў пакуль не атрымана», — сказала Наталля Жамойціна.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках