15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статыстыка для бізнэсмэнаў: ДФР узбудзіў 1.000 крымінальных справаў

16

Дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю ў цяперашнім годзе праведзена амаль тры тысячы праверак.

Па выніках праверак узбуджана каля 1.000 крымінальных справаў.

«Фінансавая міліцыя Камітэта дзяржкантролю правяла 2754 праверкі, узбуджана 990 крымінальных справаў, накіраваныя ў суд 367 матэрыялаў», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у прэс-службе Лукашэнкі ў панядзелак па выніках дакладу старшыні КДК Зянона Ломаця беларускаму кіраўніку.

Па выніках паведамленняў, атрыманых ад фінансавай выведкі Камітэта дзяржкантролю, праваахоўнымі і кантрольнымі органамі краіны прыменена адміністрацыйных штрафаў на суму Br28,4 млрд, узбуджаныя 430 крымінальных справаў, паінфармавалі ў прэс- службе, спасылаючыся на звесткі старшыні КДК.

Варта адзначыць, што гэта статыстыка толькі ДФР, колькі крымінальных справаў супраць бізнэсмэнаў узбуджана органамі пракуратуры, Камітэта дзяржбяспекі і Міністэрства ўнутраных справаў на працягу гэтага года невядома, але лічба, напэўна, унушальная.

Як раней паведамляў сайт www.charter97.org, Аляксандр Лукашэнка даручыў да 1 студзеня 2010 года распрацаваць законапраект, які б змяніў механізм правядзення аператыўна-вышуковай дзейнасці. Законапраект, у прыватнасці, пашырае кампетэнцыю органаў МУС, КДБ і ДФР КДК, надзяляючы іх правам расследаваць крымінальныя справы, імі ўзбуджаныя, па любых злачынствах.

Фактычна, калі законапраект будзе прыняты (а практыка паказвае, што ў Беларусі прымаюцца ўсе ініцыятывы Лукашэнкі), прадстаўнікі гэтых ведамстваў змогуць саджаць у турму бізнэсмэнаў і чыноўнікаў любога рангу.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках