8 лiстапада 2024, Пятніца, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка: «Фундатарамі расейска-лукашэнкаўскіх манеўраў сталі Сікорскі і Ушацкас»

35
Зміцер Бандарэнка: «Фундатарамі расейска-лукашэнкаўскіх манеўраў сталі Сікорскі і Ушацкас»

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» заклікае беларусаў актыўна пратэставаць супраць прыходу расейскіх войскаў.

«Гэта не проста вучэнні арміяў двух суседніх дзяржаваў. Упершыню за многія гады ў Беларусь уваходзіць велізарная ваенная групоўка краіны, якая больш за 200 гадоў акупавала беларускія землі, і новыя кіраўнікі якой настойліва прапаноўваюць беларусам адмовіцца ад незалежнасці і ўвайсці ў склад імперыі на правах сямі рэгіёнаў. Тыя, хто хоць крыху знаёмы з гісторыяй Расеі, ведаюць, з якім задавальненнем салдаты гэтай краіны ўваходзяць на тэрыторыі іншых краінаў і як неахвотна сыходзяць», -- заявіў Зміцер Бандарэнка.

На думку палітыка, гэтыя вучэнні азначаюць таксама поўны правал палітыкі заходніх «лібералізатараў», якія заяўлялі, што «няхай Лукашэнка дыктатар, але затое мы адарвем Беларусь ад Расеі».

«Фактычна ж апалагеты гэтага падыходу, кіраўнікі МЗСаў Польшчы і Літвы Сікорскі і Ушацкас, пралабіяваўшы шматмільярдныя крэдыты МВФ і еўрапейскіх банкаў для беларускага дыктатара, сталі галоўнымі фундатарамі расейска-лукашэнкаўскіх манеўраў. Стратэгія «адрыву ад Расеі» прывяла да прыходу расейскіх войскаў пад Берасце і Гародню. Сітуацыя вельмі складаная, але гэта не пазбаўляе нас, беларусаў, ад абавязку абараняць сваю краіну. Адзінай магчымасцю ў нашай сітуацыі і ў нашых умовах застаюцца вулічныя пратэсты», -- упэўнены каардынатар «Еўрапейскай Беларусі».

9 верасня ў Беларусь прыбываюць эшалоны з расейскімі войскамі для ўдзелу ў аператыўна-стратэгічным вучэнні «Захад- 2009». Ніколі раней на тэрыторыю Беларусі не ўваходзіла такая колькасць расейскіх вайскоўцаў – з 12,5 тысячаў салдатаў, якія задзейнічаныя ў вучэннях, 6 тысячаў – расейцы.

Правядзенне такіх маштабных вучэнняў з удзелам замежных вайскоўцаў супярэчыць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У Канстытуцыі запісана, што Беларусь мае нейтральны статус, а нейтральныя дзяржавы не могуць уваходзіць у якія-небудзь вайсковыя арганізацыі і праводзіць ваенныя вучэнні з удзелам іншых краінаў на сваёй тэрыторыі.

Акцыя пратэста супраць увода расейскіх войскаў у Беларусь пройдзе 9 верасьня а 18 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы Менску.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках