16 лiстапада 2024, Субота, 3:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння Дзень беларускай вайсковай славы

12

8 верасня Беларусь адзначае адно з самых вялікіх і ганаровых святаў – Дзень беларускай вайсковай славы.

Гэтае свята прымеркаванае да гістарычнай даты – перамогі войскаў Вялікага княства Літоўскага над войскам Маскоўскага княства ў бітве 8 верасня 1514 года пад Оршай.

Вялікая бітва стала пераможнай падчас чарговай вайны з Маскоўскім княствам, калі маскоўскія войскі спрабавалі захапіць тэрыторыю Беларусі. Адным з галоўных герояў Аршанскай бітвы быў гетман Кастусь Астрожскі. Менавіта ён быў на чале 30-тысячнага беларускага войска, якое дашчэнту разбіла 80-тысячнае маскоўскае войска.

Адзначаць 8 верасня як Дзень беларускай вайсковай славы пачалі толькі ў канцы 80-х гадоў. А у 1992 годзе ў гадавіну вялікай бітвы на плошчы Незалежнасці ў Менску беларускія афіцэры ўрачыста прынялі прысягу на вернасць роднай краіне і народу. 8 верасня 1992 года ў Менску былі прыведзеныя да прысягі 12 афіцэраў і 3000 салдат запасу. Тады ўдзельнікі гэтай прысягі падвяргаліся ціску з боку ўладаў, але праз вельмі кароткі час прысягу на вернасць Беларусі прынялі ўсе вайсковыя часткі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках