15 лiстапада 2024, Пятніца, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пошліну на імпарт могуць павялічыць у некалькі разоў

15

Чыноўнікі сцвярджаюць, што з такой ініцыятывай выступілі беларускія вытворцы.

Праблема, звязаная са спагнаннем пошлін, была агучана і на гарадзенскім заводзе такарных патронаў «БелТАПАЗ».

Як паведамляе прэс-служба КДК, сёння большасць краін, у тым ліку і тыя, што мяжуюць з Беларуссю, павялічваюць пошліны на ўвоз імпартных тавараў. Напрыклад, у Польшчы пошліны на ўвоз прадукцыі, аналагічнай той, што выпускаецца БелТАПАЗам, перавышаюць 20%. У нашай краіне імпартная пошліна на ўвоз такарных патронаў і зусім не спаганяецца, а на дамкраты да легкавых аўтамабіляў (гэтую прадукцыю таксама вырабляе БелТАПАЗ) складае 5%. Менавіта таму прадпрыемства выступіла з прапановай павелічэння імпартнай пошліны на аналагічную беларускай прадукцыю да 20%.

Ініцыятыву падтрымаў старшыня КДК Зянон Ломаць, які адзначыў, што гэта неабходна галоўным чынам для аховы айчыннага рынку.

Варта адзначыць, што на днях старшыня Камітэта дзяржкантроля паведаміў Аляксандру Лукашэнку пра «неабгрунтаваны імпарт спажывецкіх тавараў і нядобрасумленнае пасрэдніцтва».

«Нягледзячы на стабільнасць унутранага рынку агулам, мае месца неабгрунтаваны імпарт спажывецкіх тавараў, аналагі якіх у дастатковым аб'ёме вырабляюцца ў краіне. Часам на прылаўках крам замест айчынных тавараў лягчэй знайсці імпартны аналаг», - заявілі ў прэс- службе кіраўніка дзяржавы са спасылкай на кіраўніка КДК.

Апроч таго, па словах Ломаця, КДК «стала выяўляе факты рэалізацыі імпартных тавараў, неадпавядаючыя патрабаванням беларускага заканадаўства па маркіроўцы, камплектнасці і пакаванні, па прадстаўленні спажыўцам поўнай і пэўнай інфармацыі пра тавар».

Кажучы пра выкананне праграмы імпартазамяшчэння, З.Ломаць заявіў, што «сітуацыя не змяняецца, асобныя віды імпартазамяшчальнай прадукцыі застаюцца незапатрабаванымі на складах вытворцаў». У прыватнасці, праінфармаваў старшыня КДК, даручэнне Лукашэнкі аб поўным імпартазамяшчэнні кармавых кансервантаў не выканана ні адным аблвыканкамам, у 2009 годзе ў краіне доля імпартных кансервантаў склала 79% ад агульнага аб'ёму закупленых.

Вывучаючы сітуацыю з пасрэдніцкай дзейнасцю, праверкі паказалі, што «па-ранейшаму маюць месца факты ўдзелу нядобрасумленных пасярэднікаў у пастаўках матэрыялаў, прадукцыі і абсталяванні, якія выкарыстоўваюцца пры будаўніцтве аб’ектаў, што фундуюцца за кошт бюджэтных сродкаў», - адзначылі ў прэзідэнцкай прэс- службе.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках