15 лiстапада 2024, Пятніца, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бензін на аўтазапраўках зноў падаражэе

17

Пасля доўгіх спрэчак ва ўрадзе прэзідыум Саўміна Беларусі ўхваліў рашэнне аб падвышэнні коштаў на нафтапрадукты на ўнутраным рынку.

Падаражэнне тлумачыцца стратнасцю рэалізацыі гаручага ва ўмовах падвышэння коштаў на нафту. Дзіўна, але калі кошт на нафту быў ўдвая большы за сённяшні, нафтапрадукты ў Беларусі каштавалі ўсяго толькі на 5 даражэй.

Канчатковае рашэнне аб падвышэнні коштаў на нафтапрадукты было прынятае на пасяджэнні прэзідыума Саўміна пасля таго, як пры абмеркаванні гэтага пытання ва ўрадзе не здолелі знайсці кансэнсус. Супраць выступалі Міністэрства транспарта і камунікацый і Мінсельгаспрад, паведаміла ПРАЙМ-ТАСС крыніца ў органах дзяржупраўлення.

- Прэзідыум Саўміна прыняў рашэнне на карысць падвышэння коштаў на гаручае, - сказаў суразмоўца. Паводле яго словаў, у бліжэйшы час кошты павінны быць падвышаны ў сярэднім на 10%.

Матывацыя неабходнасці падвышэння кошта на гаручае на ўнутраным рынку адзіная – стратнасць яго рэалізацыі ва ўмовах падвышэння коштаў на нафту.

Нагадаем, што бензінавая праблема шырока абмяркоўвалася ў канцы 2008 года. У свеце кошты на паліва няўхільна зніжаліся, але ў Беларусі ў 2008 годзе бензін падаражэў тройчы.

У выніку кошт паліва на запраўках павялічыўся на 15%. Больш за тое, беларускае Міністэрства фінансаў прапаноўвала яшчэ павялічыць кошты на паліва. Аднак у снежні 2008 года рознічныя і аптовыя кошты на нафтапрадукты былі ўсё ж зніжаныя на 10%.

У снежні 2008 года нафта на сусветных рынках каштавала парадку 45 даляраў за барэль. У жніўні 2009 года кошт на нафту складаў парадку 70 даляраў за барэль. Так што рост коштаў на нафту можа выглядаць апраўданнем для роста коштаў на паліва.

Аднак, як ужо раней адзначала «Салідарнасць», ёсць адно «але»: у ліпені 2008 года, калі быў дасягнуты рэкорд кошту «кошыку» АПЕК у памеры 140,7 даляраў за барэль, нафтапрадукты ў Беларусі каштавалі ўсяго толькі на 5% даражэй за сённяшні кошт. Магчыма, прычыну хуткага падвышэння коштаў на бензін варта шукаць не ў стратнасці яго продажу, а ў недахопе сродкаў для выканання бюджэту?

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках