16 лiстапада 2024, Субота, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Верніку пагражае 6 месяцаў арышту замест альтэрнатыўнай службы

5

21-гадовы Іван Міхайлаў абвінавачваецца ва ўхіленні ад прызыву ў армію, аднак сам малады чалавек сябе вінаватым не лічыць.

У цяперашні час за «ухіленне ад прызыву» Івану Міхайлаву пагражае паўгады турмы па арт.435 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь. Сам Міхайлаў ухілістам сябе не лічыць — ён быў гатовы прайсці альтэрнатыўную службу. Аднак, як паведамляе сайт ags.by, прызыўная камісія адмовіла яму ў такой магчымасці.

Па словах адваката Святланы Гарбаток, сям'я яе падабароннага, спасылаючыся на арт.57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Мадэльны Закон СНД «Аб альтэрнатыўнай (пазавайсковай) службе», неаднаразова звярталася ў прызыўную камісію, ваенкамат, міністэрства абароны і адміністрацыю Лукашэнкі з просьбай замяніць Івану Міхайлаву вайсковую службу на альтэрнатыўную ці рэзервовую. Альтэрнатыўная служба была б найбольш пажаданым варыянтам рэалізацыі абавязку абароны радзімы для гэтага маладога чалавека, бо, з'яўляючыся старэйшым сынам у шматдзетнай сям'і, ён аказваў істотную матэрыяльную дапамогу. Акрамя гэтага, Іван з'яўляецца вернікам габрэйска-месіянскай супольнасці. Па сваіх рэлігійных перакананнях ён не можа насіць зброю.

Варта адзначыць, што, паводле арт.36 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе», у кампетэнцыю прызыўной камісіі ўваходзіць, у тым ліку, прыняццё рашэння аб накіраванні прызыўніка на альтэрнатыўную службу. Прызыўная камісія Менскага раёна не прыняла да ўвагі абставіны, названыя сям'ёй Міхайлава, і вынесла рашэнне аб накіраванні Івана Міхайлава на праходжанне тэрміновай службы.

Справа была перададзеная ў суд Менскага раёна яшчэ 31 снежня 2009 г., аднак дата судовага разгляду па-ранейшаму не прызначаная. Сам малады чалавек ужо тры тыдні знаходзіцца ў СІЗА горада Жодзіна.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках