28 снежня 2024, Субота, 20:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Астролагі: Пасля выбараў Лукашэнка сыдзе з пасады прэзідэнта

89

Расейскія астролагі заяўляюць, што ў бліжэйшы час «рэжым Лукашэнкі, хутчэй за ўсё, разваліцца».

У інтэрв'ю «Еўрарадыё» астролаг Ігар Каламіец заявіў, што сёлета Беларусь чакаюць цяжкія часы, звязаныя ў першую чаргу з пагаршэннем адносінаў з Расеяй і ўзмацненнем рэпрэсіяў супраць апазіцыі. А пасля прэзідэнцкіх выбараў сваю пасаду можа пакінуць і Аляксандр Лукашэнка.

«Адносіны Расеі і Беларусі будуць пагаршацца, нягледзячы на тое, што дзеячы двух краінаў паўтараюць пра «саюзную дзяржаву». План «саюзнай дзяржавы», хутчэй за ўсё, абрынецца пасля выбараў. Я і мае калегі-астролагі з Украіны і Расеі кажуць, што рэжым Лукашэнкі, хутчэй за ўсё, разваліцца. Верагоднае ўзмацненне палітыкі ўладаў да іншадумства, задушэнне іншадумства ў Беларусі, верагодныя гучныя судовыя працэсы і пагаршэнне ўнутранай эканамічнай сітуацыі. Гэта будзе бачна ўжо сёлета», - сказаў астролаг.

Нагадаем, што раней у інтэрв'ю БелаПАН астролаг Уладзімір Васюк заявіў, што надыходзячы год Тыгра будзе вельмі важным для Беларусі і надоўга застанецца ў памяці беларусаў.

Ён нагадаў пра значныя падзеі ў папярэднія гады Тыгра: 1986 год — катастрофа на ЧАЭС; 1998 год — эканамічныя хваляванні, якія давалі пра сябе ведаць нават праз гады.

Палітычныя рэаліі 2010 года будуць супярэчлівымі і вельмі жорсткімі для іх удзельнікаў, папярэджвае Васюк. На знешняй, бачнай абывацелю, сцэне будуць адбывацца нечаканыя адстаўкі, не матываваныя, здавалася б, ніякімі аб'ектыўнымі абставінамі. Шмат хто ўзгадае ельцынскае «я сыходжу», сказанае першым прэзідэнтам Расеі напярэдадні новага года.

Напісаць каментар 89

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках