15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэргі па квіткі на «Аватар» у Менску займалі з 7 раніцы (Фота)

36

Кінаманы ўзялі кінатэатр «Кіеў» у аблогу – некалькі сотняў чалавек з раніцы чакалі адкрыцця касаў, каб набыць квіткі на фільм «Аватар» у фармаце 3D.

«Людзі станавіліся ў чаргу ў 7 раніцы, каб быць першымі ля касаў, якія адкрываюцца ў 10.00. Да 11.00 уладальнікамі квіткоў сталі тыя, хто прыйшоў да 7.30 – 8.00. Зараз актыўна раскупляюцца квіткі на найбліжэйшыя сеансы, прычым існуе абмежаванне – не больш за 4 квіткі ў адны рукі», - паведамілі «Інтэрфаксу» у кінатэатры «Кіеў».

Па самых агульных ацэнках, у чарзе ля білетных касаў стаіць больш за 500 чалавек – падобнага ажыятажу ля білетных касаў у Менску не назіралася з восені 2008 года, калі тысячы заўзятараў стаялі ля касаў стадыёна «Дынама» у надзеі набыць квіткі на матчы Лігі чэмпіёнаў УЕФА.

Як паведамілі ў кінатэатры, умяшчальнасць залы складае 280 месцаў. «Мы чакалі падобнага ажыятажу і таму запланавана, што фільм «Аватар» у 3D фармаце будзе ісці ў нас да сярэдзіны сакавіка. Такім чынам паглядзець фільм Джэймса Кэмерана змогуць усе жадаючыя», - адзначылі ў «Кіеве».

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках