14 лiстапада 2024, Чацвер, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: «Гэта любоў да «халявы», жаданне зарабіць грошы ні на чым»

8

Эксперты канцэрна «Белэнерга» і расейскай кампаніі «Интер РАО ЕС» абмяркоўваюць сёння ў Менску ўмовы транспартавання расейскай электраенэргіі праз Беларусь.

Бакі пагадзіліся вырашыць праблему ў два этапы: спачатку яе абмяркуюць эксперты, а канчатковае рашэнне пасля прымуць кіраўнікі прадпрыемстваў.

Умовы транзіту на 2010 год дагэтуль не ўзгодненыя. Беларусь, паводле сцвярджэнняў «Интер РАО ЕС», настойвае на падвышэнні стаўкі транзіту ў 5,5 раза. Але Расея згаджаецца толькі на «нязначнае» павелічэнне кошту перадачы сваёй электраэнергіі праз Беларусь.

Кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка заявіў у інтэрв’ю «Радыё Свабода», што жаданне беларускага боку «разбагацець» на транспартаванні электраэнергіі — рэха старога міфа аб тым, што Беларусь можа жыць за кошт транзіту.

«Усё гэта ідзе ад жадання зарабіць грошы ні на чым. Гэта тое, што заўважаюць у нашай краіне замежнікі, любоў да халявы», - упэўнены эканаміст.

Заіка таксама дадаў, што прыбытак за электрычнасць, на які разлічвае Беларусь, у шмат разоў меншы за прыбытак ад нафты. «Тут гаворка ідзе пра дзесяткі, ў самым лепшым варыянце — пра сотні мільёнаў даляраў, а там — пра мільярды даляраў», - адзначыў эксперт.

Як паведамлялася раней, беларускі бок настойвае на павелічэнні стаўкі на камерцыйную перадачу расейскай электраэнергіі праз свае сеткі ў сувязі з чаканым павелічэннем выдаткаў, звязаных з ростам аб’ёмаў паставак электраэнергіі ў Літву ў 2010 годзе. «Чым вышэй аб'ём камерцыйных паставак праз сетку «Белэнерга», тым больш павінна быць кампенсацыя выдаткаў, якія яна нясе», - падкрэсліў генеральны дырэктар ДВА «Белэнерга» А.Шырма. Ён распавёў, што «страты ў сетках квадратычна павялічваюцца з павелічэннем магутнасці».

Бакі не ўзгаднілі ўмовы камерцыйных паставак праз Беларусь у краіны Балтыі расейскай электраэнергіі, але Беларусь канстатуе насанкцыянаваную перадачу электраэнергіі ў 2010 годзе.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках