15 лiстапада 2024, Пятніца, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іск царквы «Новае жыццё» не задаволілі

2

Пратэстанты па-ранейшаму спадзяюцца, што менскія ўлады пакінуць за царквой будынак храма.

Юрыст царквы Сяргей Луканін паведаміў БелаПАН, што вышэйшы гаспадарчы суд не задаволіў хадайніцтва менскай царквы «Новае жыццё» Рэлігійнага аб’яднання абшчын хрысціян поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь аб прыпыненні выканання рашэнняў ВГС і Гаспадарчага суда Менска.

29 снежня 2009 года «Новае жыццё» абскардзіла рашэнне ВГС, які 13 студзеня 2009 года не задаволіў іскі рэлігійнай абшчыны да Менскага выканкама. У скарзе на імя першага намесніка старшыні ВГС Васіля Дземідовіча царква прасіла апратэставаць рашэнне Вышэйшага гаспадарчага суда ў яго прэзідыуме. У скарзе таксама ўтрымлівалася хадайніцтва аб прыпыненні выканання рашэнняў ВГС ад 13 студзеня і Гаспадарчага суда Менска ад 7 кастрычніка 2009 года аб высяленні царквы з будынка па вуліцы Кавалёва, 72.

Як адзначыў Луканін, 12 студзеня абшчына атрымала пастанову Дземідовіча з адмовай аб прыпыненні выканання рашэнняў судоў. Разам з тым, паводле яго словаў, у пастанове нічога не кажацца пра адмову ці задавальненне просьбы царквы па апратэставанні рашэння ВГС у яго прэзідыуме. «З тэкста пастановы вынікае, што гэтае пытанне пакуль не вырашанае», — сказаў Луканін.

Ён выказаў надзею, што да канца лютага абшчына атрымае адказ на гэтае пытанне, ад рашэння якога залежыць будучыня царквы.

13 студзеня 2009 года ВГС не задаволіў іскі «Новага жыцця»: аб прызнанні пазапраўным рашэнне Менгарвыканкама ад 17 жніўня 2005 года аб пазбаўленні абшчыны зямлі і будынка царквы па вул. Кавалёва, 72; аб перапрафіляванні будынка кароўніка ў культавы і змене мэтавага прызначэння зямельнага ўчастка, а таксама аб спагнанні з Менгарвыканкама шкоды, панесенай царквой. З 5 па 28 кастрычніка 2006 прыхаджане праводзілі галадоўку ў абарону царквы, якая выклікала шырокі грамадскі рэзананс у Беларусі і за мяжой.

22 жніўня 2009 года сталічныя ўлады ўручылі прадстаўнікам суполкі акт прыёмкі-перадачы будынка царквы, які вернікі адмовіліся падпісаць. З 24 жніўня яны вядуць у храме бестэрміновае кругласуткавае малітоўнае дзяжурства.

7 кастрычніка 2009 года Гаспадарчы суд горада Менска прыняў рашэнне выселіць царкву з будынка па Кавалёва, 72, а 8 снежня гэтая пастанова ўступіла ў сілу

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках