14 лiстапада 2024, Чацвер, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадаўцоў аўтамабіляў абклалі новым падаткам

9

З 2010 года пры продажы аўтамабіля масай больш за 3,5 т неабходна выплаціць падаходны падатак.

Пра гэта БелТА паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах.

У міністэрстве адзначылі, што з 1 студзеня 2010 года вызваляецца ад падаходнага падатку толькі даход, атрыманы на працягу каляндарнага года ад продажу аднаго аўтамабіля, тэхнічна дапушчальная агульная маса якога не перавышае 3,5 т, а колькасць месц для сядзення, акрамя месца кіроўцы, не перавышае васьмі. Гэта, як правіла, легкавыя аўтамабілі.

Такім чынам, усе даходы, атрыманыя ад продажу астатніх аўтамабіляў, незалежна ад колькасці іх продажаў на працягу года, падлягаюць падаткаабкладанню. «Даходы, атрыманыя грамадзянамі ад аплатнага адчужэння аўтамабіля, тэхнічна дапушчальная агульнай маса якога большая за 3,5 т (у асноўным гэта грузавыя аўтамабілі) і (або) колькасць месц для сядзення, акрамя месца вадзіцеля, перавышае восем (аўтобусы), з 2010 года вызваленню ад выплаты падаходнага падатку не падлягаюць», - растлумачылі ў міністэрстве.

Раней ад выплаты гэтага падатку вызваляліся даходы, атрыманыя ад продажу на працягу каляндарнага года аднаго аўтамабіля або любога іншага механічнага транспартнага сродку.

У МПЗ адзначылі, што пры вылічэнні падатку падатковым органам будуць улічвацца дакументальна пацверджаныя расходы на набыццё такіх транспартных сродкаў.

Калі цягам аднаго дня грамадзянінам прададзена два і больш механічных транспартных сродкаў, то права на вызначэнне чарговасці правядзення здзелак прадастаўляецца самому грамадзяніну.

Нагадаем, што з 1 студзеня 2010 года ў Беларусі пачалі дзейнічаць падвышаныя стаўкі мытных пошлін на ўвоз легкавых аўтамабіляў юрыдычнымі асобамі.

Гэта прадугледжана падпісаным у Менску 27 лістапада 2009 года Адзіным мытным тарыфам у рамках створанага Мытнага саюза Беларусі, Расеі і Казахстана. Для фізічных асоб у Мытным саюзе пакуль не вызначаныя новыя правілы ўвозу тавараў, яны будуць выпрацоўвацца да 1 ліпеня 2010 года.

Найменшая дэльта павелічэння ставак пошлін тычыцца новых аўтамабіляў (ад 0 да 3 гадоў), таксама адсотак павелічэння закране аўтамабілі ад 3-х да 5 гадоў. Больш жорсткія стаўкі пошлін усталяваныя на аўтамабілі звыш 5 гадоў. Памер мытнай стаўкі залежыць ад аб’ёму рухавіка, ад коштавага паказчыку. Па некаторых аўтамабілях стаўкі будуць павялічаныя ў 10 разоў, па некаторых – у 7.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках