12 лiстапада 2024, aўторак, 23:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы не могуць патрапіць на замежныя сайты

49

У еўрапейскім накірунку ў Беларусі канал у 10 разоў вузейшы ў параўнанні з расейскім накірункам.

Як піша сайт Electroname.com, беларускія карыстальнікі ў апошні час з цяжкасцю трапляюць на замежныя сайты. Праблема ў тым, што ў еўрапейскім накірунку ў Беларусі канал у 10 разоў вузейшы ў параўнанні з расейскім накірункам.

«Белтэлекам» падлучаецца да расейскіх магістральных аператараў «Растэлекам» і «Транстэлекам» на хуткасці 20 Гбіт/с і ўсяго 2 Гбіт/с з ТАТА Communication у заходнім накірунку. У выніку заходні канал перагружаны, і частка запытаў адпраўляецца ў абыход праз расейскіх аператараў, што значна пагаршае якасць злучэння і прыводзіць да страты пакетаў.

У лістападзе гендырэктар «Белтэлекама» Канстанцін Цікар абяцаў да канца 2009 года падлучыць дадаткова 2 Гбіт/с у заходнім накірунку, аднак абяцанага пашырэння канала дагэтуль не зроблена.

Нагадаем, што сайт charter97.org таксама размешчаны на амерыканскім серверы, і карыстальнікі з Беларусі могуць мець складанасці з доступам да рэсурса.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках