15 лiстапада 2024, Пятніца, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі
Каментары 7
0 +
Partyzan, 18:27, 15.01

Зянон Пазьняк пракамэнтаваў учынак актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленкі, які вывесіў на ёлцы ў Віцебску бел-чырвона-белы сьцяг
Пазьняк: “Гераічны ўчынак Сяргея Каваленкі з вывешваньнем беларускага сьцяга ў Віцебску яшчэ раз паказаў, што значыць сьцяг у сыстэме каштоўнасьцяў народа, і што за рэжым улады ёсьць у Беларусі. Наш сьцяг - гэта сымбаль усіх нас, усяго нашага гістарычнага і культурнага існаваньня. Тут -- уся наша Беларусь, як зьява жыцьця і Вечнасьці. Людзі, якія гэта ўсьведамляюць, здольныя на подзьвігі дзеля сьцяга.

Нагадаю, з чаго пачынаў антыбеларускі рэжым -- з замены беларускага сьцяга на сьцяг акупацыйны, на знак камуна-савецкай акупацыі. І гэта ня проста фармальнасьць. Які сьцяг -- такая і палітыка. Палітыка пад акупацыйным знакам -- акупацыйная. Гэта значыць -- антыбеларуская, антынацыянальная. Гэта палітыка цемры, накіраваная на вынішчэньне беларускай мовы, беларускай свабоды, і беларускай культуры. Усё адпаведна. Гэта палітыка ўнутранай акупацыі, якая хоча пераўтварыць людзей у замарожаных пінгвінаў, і дзейнічае яна як зондэр-каманда.

На Каваленку накінуліся і пачалі зьбіваць, пачалі зьневажаць, зь нянавісьцю і злобай. Беларуская ўлада і прадстаўнікі беларускай улады так бы сябе ніколі не паводзілі. Гэта стыль чужой улады, якая ваюе з народам.

Легендарны Мірон (а гэта канкрэтны чалавек) сваімі подзьвігамі стварыў нефармальны "Ордэн беларускага сьцяга". Рыцарам Сьцяга можна стаць, толькі зьдзейсьніўшы подзьвіг, варты ўзроўню Мірона. Сяргей Каваленка стаў такім рыцарам. Годны ўчынак і годныя паводзіны. Рыцар Сьцяга альбо робіць вялікі ўчынак таемна і яго ніхто ніколі ня бачыць, альбо робіць адкрыта, і адкрыта абараняе гонар Сьцяга.

І заўважце, як пры адкрытай пазыцы Каваленкі пачаў кідацца ў бакі і курчыцца антыбеларускі рэжым. Каваленку выпусьцілі да суду, бо спалохаліся беларускага рушэньня і росту яго папулярнасьці. Хаця, які тут суд, судзьдзяў трэба судзіць.

Хоць павольна, але мінае ўжо час цемры, і неўзабаве згіне зусім”.

Адказаць
0 +
Юрась з логава, 19:04, 15.01

Да, посадил их Серега Коваленко на белого коня.

Адказаць
0 +
сяргей-паляшук, 19:53, 15.01

где милик? ГДЕ ЭТОТ ВНЕДРИТЕЛЬ ДИКТАТУРЫ В ЕВРОПУ?
ПОЧЕМУ МОЛЧИШЬ, ТРУС ? А ещё замахнулся на президентское кресло?!
прокомментируй трус материал "зачистка в Витебске" !
Или такую демократию ты собираешься строить ?

Адказаць
0 +
Ластоускi, 22:05, 15.01

Cкоро начнут опять увозить в лес и там расстреливать, суки...

Адказаць
0 +
Несьцерка, 22:30, 15.01

Цярпеньне некалі лопне
Прарвецца Запруда з Бруду
І жыцьцё пад небам, пад сонцам
Разьліецца простаму люду.

Безумоўна i неадменна
Грунтоўная перамена.
Сведкай таму суседзі,
Што ўжо прыручылі “мядзьведзя”.

Адказаць
0 +
), 14:21, 17.01

"флеш-карта на 8 мегабайт"
о_О

Адказаць
0 +
NNN, 9:51, 18.01

Витебские власти ведут себя как оккупанты. Но ведь когда-то придется ответить.

Адказаць
 
Напісаць каментар
E-mail не будзе апублікаваны